Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Архивы за месяц Февраль, 2016

Мир через “Волшебные очки”

Стержень хорошей детской литературы составляют предпосылки для движения к счастливой личной судьбе. Это мнение известного писателя Эдуарда Скобелева, лауреата Государственной премии, Заслуженного деятеля культуры Республики Беларусь. Он написал книгу “Волшебные очки”. В неё входят поэтические сказки, легенды, баллады, басни – всё то, что так волнует воображение и даёт пищу для духовного роста. Книга адресована малышам и подросткам, духовный мир которых находится в первичном становлении, когда ещё не столь важны конкретные исторические факты или явления природной и бытовой жизни. 

Автор очень надеется на то, что его работа станет полезным и увлекательным совместным чтением бабушек  и дедушек, пап и мам со своими внуками или детьми. Читая вместе, все мы попадаем на одну волну переживаний и становимся ещё ближе друг другу, ещё родней. Здесь мудрое поясняющее слово старших, конечно же, имеет очень важное значение. 

Вокруг нас постоянно происходят чудеса, но нужно уметь видеть их и оценить по достоинству.

“Приключение Арбузика и Бебешки”: повесть-сказка в трёх частях Э. М. Скобелева – захватывающая интересная книга. Опасные приключения ожидают двух школьников, которые отправляются на спасение своих товарищей в страну Дуляриса. Друзья в конце концов побеждают ужасных чудовищ и их властителей. 

Им приходится вступить в борьбу и с мафиозной бандой, которая действует на океанском корабле-лаборатории. Повесть-сказка заслужила высокую оценку нескольких поколений юных читателей.

Для широкого круга читателей представлена книга Бышнёва И. И. “Животный мир Беларуси от “А до “Я””. Мир дикой природы Беларуси ярок и многообразен. Содержание этой книги убедительное подтверждение тому. Путешествуя по страницам, читатель ещё раз сможет убедиться в уникальности окружающего нас мира, а может быть, и почувствовать ответственность за его сохранность. 

Преобладающий тип растительности в Беларуси – это леса. В вековых сосняках и ельниках, светлых березняках и могучих дубравах можно встретить огромное количество диких зверей и птиц, среди которых много редких видов.

Всё больше и больше людей стремятся прикоснуться к тайнам животного и растительного мира. В связи с этим очень важно поведение каждого из нас при соприкосновении с природой. 

Автор этой книги знакомит читателя с разнообразными зверями, птицами и насекомыми, обитающими в нашей стране. Издание иллюстрировано, что позволяет лучше познать окружающий мир и приблизится к его тайнам.

Светлана ТАМИЛИНА, заведующая отделом по работе с детьми

Татьяна СМОЛЕНСКАЯ, библиотекарь 1 категории

//Шлях перамогі. – 2016. – 6 дек.

Share

Літаратурная вечарына “Чалавек вялікай душы і таленту”

29 студзеня 2016 года Крывасельская СБ і клуб правялі літаратурную вечарыну “Чалавек вялікай душы і таленту” (І. Шамякін), на якую былі запрошаны чытачы бібліятэкі і вучні 5-9-х класаў. Успаміны Івана Шамякіна агучылі бібліятэкар Крывасельскай СБ Ракецкая Л. М. і загадчыца клуба Шаблыка А. М., гучалі беларускія народныя песні, таксама была праведзена віктарына па творчасці пісьменніка. Прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з цікавымі фактамі біяграфіі пісьменніка. Гледачам была прадстаўлена кніжная выстава твораў пісьменніка.

Share

Біяграфічны экскурс “Натхненне і майстэрства”

У рамках Года культуры 28 студзеня ў раённай бібліятэцы прайшоў біяграфічны экскурс “Натхненне і майстэрства” да 95 – годдзя з дня нараджэння таленавітага беларускага празаіка Івана Шамякіна. Была падрыхтавана кніжная выстава “Талент на пульсе часу”. Прысутныя даведаліся пра факты з жыцця пісьменніка, побыт і традыцыі ў сям´і, характарыстыку яго як чалавека, бацькі, сябра, грамадзяніна і яшчэ шмат цікавых фактаў з успамінаў яго дачкі Таццяны, апублікаваных ў часопісе “Белая Вежа”. У канцы мерапрыемства быў праведзены абзор твораў майстра пяра.

Share

Прэзентацыя кнігі Клаўдзіі Дубовік “Багданава – вёска нашага дзяцінства”

22 студзеня ў выставачнай зале імя Н. Сілівановіча прайшла прэзентацыя кнігі Клаўдзіі Дубовік “Багданава – вёска нашага дзяцінства”, арганізатарамі якой з´яўляліся супрацоўнікі ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік”. На імпрэзу былі запрошаны землякі паэткі, сябры, прадстаўнікі ўлады, вядомыя людзі Вілейшчыны, вучні і настаўнікі Куранецкай школы, а таксама ўсе жадаючыя, каму неабыякава творчасць К. Дубовік. У адрас паэткі прагучала шмат слоў удзячнасці, шчырасці і дабрыні.

Аддзелам абслугоўвання і інфармацыі райбібліятэкі увазе прысутных была арганізавана кніжная выстава-прагляд твораў Клаўдзіі Іванаўны “Мовай сэрца”. На фоне слайд-паказу з гісторыяй вёскі Багданава пазнаёміла старэйшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнага музея Вольга Коласава. Сустрэча прайшла ў дабразычлівай, цёплай абстаноўцы.

Share

Лісты Ганны Новік да Максіма Танка, 1954-1960 гг.

21.12.1954, Варонічы

Дарагі таварыш Танк!

Выбачайце, што турбую Вас гэтым лістам. Мне здаецца, што я і так вельмі ўжо доўга маўчу і не даю аб сабе знаку жыцця. А я ўсё ж яшчэ жыву й думаю пажыць і нат што-небудзь напісаць.

Апошні раз мы бачыліся, здаецца, у 1950 г. ранняй вясной у Мінску. У гэты час мяне перавялі на работу ў Крывіцкі раён, мястэчка Будслаў памочнікам начальніка палітадцзела МТС па рабоце сярод жанчын. Там я працавала да студзеня 1954 года, калі палітаддзелы былі ліквідаваны. Яшчэ да ліквідацыі палітаддзелаў МТС я захварэла язвай страўніка, што вельмі ўтрудняла службу, і к канцу існавання палітаддзелаў МТС я зусім вьпала са строю. Калі нас расфарміравалі, я прыехала дамоў. Бальніца і амбулаторнае лячэнне прадаўжалася больш года, бо пачалося яшчэ на службе.

Месяц таму назад мне рабілі рэнтген страўніка. Язва зарубцавалася, хаця чуюся яшчэ не зусім нармальна, але ахвота жыць і працаваць пачала з’яўляцца з нарастаючай сілай. Як жыву я? – мо, запытаеце. Вось аб адным хочацца сказаць: чуюся да нейкай ступені пакрыўджанай, таму што ў калектывіза- цыі і ўзбуйненні калгасаў я была патрэбна, мяне зналі, а калі я вьпала са строю, аба мне амаль зусім забылі і толькі пару тыдняў таму назад прыслалі запіску з гаркома, якой выклікалі чагосьці ў Вілейку.

Жыву сумесназ бацькамі. Калгас наш адзін з адстаючых па раёне. 3 верху папраўляць справу не хочуць, з нізу – не могуць.

У мяне – не малы жыццёвы шлях і нялёгкі ён. Як толькі збяруся з сіламі, думаю напісаць кнігу аб жыцці механізатараў МТС. Сярод іх я была амаль 4 гады. Чамусьці зараз мяне больш цягне проза, хаця ад часу да часу пішу і вершы ўсё. Не забываюся, цягне, як п’яніцу да гарэлкі.

Вось учора, чытаючы 10-ты № «Полымя» за 1954 год, сустрэла верш Ніны Тарас. З’явілася жаданне навязаць з ёй перапіску, калі яна на гэта будзе згодна. Але не ведаю яе адрас.

<…>

А як Вы думаеце аб маіх задумах і планах адносна пісання? Рада б паслухаць. Думаю, што Вы ў гэтыя дні ў Маскве на з’ездзе пісьменнікаў, і к Вашаму прыезду ў Мінск прыйдзе ў рэдакцыю  маё пісьмо.

<…>

3 глыбокай пашанай, Новік Ганна

Шчырае прывітанне Вашай жонцы і дзецям!

 

 

09.03.1955

Паважаны т. Танк!

Атрымала Ваша пісьмо і кнігі, за што шчыра-шчыра дзякую. Ваш падарунак крануў мяне да глыбіні душы. Гэта яркі доказ таго, што Вы не забылі мяне, і свядомасць гэтага проста акрыліла мяне. Уявіце сабе, што вось дарослы чалавек выбывае са строю па прычыне хваробы, яго хутка забывае начальства, бо якая ж з яго карысць. Ён шмат перажывае, піша сабе вершы, і прачытаць іх нават няма каму, і вось на – першае пісьмо, такі цёплы, сяброўскі адказ!.. Я пераканана, што Вы разумеце стан маёй душы.

На першы раз пасылаю маю паэму аб адбыўшыхся пераменах у вёсцы Заходняй Беларусі і тры вершы[1]. Хвалююся за іхны лёс. Ёсць у мяне яшчэ некалькі вершаў, крыху незакончаная паэма і некалькі недакончаных апавяданняў. Вазьмуся за іх, калі атрымаю ад Вас ацэнку на гэта, што высылаю зараз.

Прашу Вас, Яўгені Іванавіч аб адным: не шкадуючы мяне, напішыце адкрыта ці варта мне псаваць паперу, ці будзе што з гэтага, ці вартая я на сённяшні дзень Вашых падарункаў, ці ёсць у мяне якія задаткі на пісьменніка? Вашае пісьмо павінна стаць рашучым момантам у адносінах майго пісьменніцтва. Я буду чакаць яго <…> доўга. Толькі не шкадуйце мяне. Я ж павінна рашыць, якой дарогай пайсці ў сучасны момант.

Чакаю Вашага пісьма.

З пашанай, Ганна Новік[2]

Паважаны тав. Танк!

Пасылаю адзін верш, каб Вы ведалі, што я яшчэ жыва і – пішу. Апавяданне, аб якім я ўспамінала ў папярэднім пісьме, усё яшчэ не гатова к адпраўцы: падрасло яно амаль у два разы і таму адпраўка патрабуе больш часу, а лета – сапраўды гарачы час не толькі таму, што спякота, а галоўным чынам таму, што жыву на сельскай гаспадарцы. Сілы вяртаюцца чамусь вельмі марудна і на кожную працу я затрачваю больш часу, чым чалавек і нармальнага здароў’я. Пісем ад Карпава і Вялюгіна не атрымала і хутчэй за ўсё, што не атрымаю. Мо гэта таму, што часам некаторыя літаратары новага чалавека ў літаратуры сустракаюць не вельмі радасна… Гэткую сустрэчу я ўжо раз адчула з боку Агіевіча, хаця я яго і не знаю, але М. Клімковіч даў калісь прагледзець мае даваенныя вершы яму, і я адчула, што мяне ў літаратуры не хочуць. Не хачу сказаць, што так яно і зараз, але вось найшла такая думка, успомнілася мінулае. А дзе зараз Клімковіч? У мяне ж захавалася пара даваенных яго пісем, сяброўскіх пісем, нягледзечы на розніцу сярод нас ва многім.

З глыбокай пашанай,

Новік Ганна

Р. S. Чакаю выхаду ў свет «Карэспандэнта»[3]

 

 

Дарагі таварыш Танк!

Прабачце, што турбую Вас, але напала некая хандра, панізіўся маральны стан і к таму закралася сумненне адносна ацэнкі першай маёй аповесці, якой Вы, магчыма, яшчэ й не чыталі. А я аб ёй думаю.

Мо, гэты мой маральны стан крыху звязаны з дрэнньм фізічным станам, не ведаю, але адчуваю сябе дрэнна.

Хацела па Вашай прапанове напісаць нарыс, але ў нас няма матэрыялу, а пашукаць яго зараз я не ў стане, хіба пад вясну. Хутка скончу апавяданне на калгасную тэму і дашлю. А мо, не слаць, пакуль не выйдзе ў свет паэма?

Планы мае адносна літаратурнай працы растуць, псую многа паперы, а карысці колькі з гэтага будзе – не ведаю; ці змагу я стварыць хоць нейкую матэрыяльную аснову для жыцця.

Вясной думаю шукаць працы, але як мала ў мяне фізічных сіл! А яна ўсюды трэба, бо на пасільную работу, як мне сказалі ў нашым раёне, – ёсць жоны начальства.

3 калгаса наша сям’я атрымала на працадні 170 руб. грошамі і воз сена. Больш, пакуль, нічога за сцёкшы год. Абяцаюць па 500 гр. зерня на працадзень, але гэта яшчэ невядома. Была б маладзей і здаравей – пашла б на цаліну, а такую мяне – не прымуць.

Ці варта канчаць аповесць? Як на Вашу думку?

I – да пабачэння.

З пашанай, Ганна

 

 

02.09.1956

Паважаны і дарагі тав. Танк!

Учора раніцой атрьмала Ваша пісьмо; увечары адправіла заяву разам з картай санаторна-курортнага адбора Праўленню Саюза Пісьменнікаў. У заяве я прашу не санаторыяў і курортаў, а Каралішчавічы, дзе б можна было папрацаваць. Не знаю, як там пагяядзяць на маю заяву, бо ж я не член Саюза.

А сёння раніцой атрымала ад Вас адкрытку…

Шчыра Вам удзячна, Яўгені Іванавіч! Ад усяго сэрца! Ну, нягледзячы на тое, што два тыдні запар баліць жывот. Днямі закончыла апавяданне, але яно атрымалася на 150 старонак рукапісі. Сёння яшчэ раз перачытаю яго і, калі дасца, скарочу, а праз 10-15 дзён прышлю.

Ва ўмовах калгаснага жыцця вельмі цяжка пісаць, амаль усё лета ў калгаснікаў няма выходных і ў мяне таксама. Крыху падрамантуюць здароў’е ў бальніцы, а праз месяц яго сарвеш дома на фізічнай працы, бо яшчэ такое здароў’е, як маё. У гэта лета ўрачы даведкаю асвабадзілі мяне ад фізічнай працы амаль на 3 месяцы, але ж гэта не ратуе, умовы жьгцця ад гэтага не змяніліся.

Перагледжу і паэму, перапрацую яе, як скончу з апавяданнем.

Да пабачэння.

З глыбокай пашанай, Ганна.

 

 

16.09.1956

Паважаны таварыш Танк!

Думала сёння пад’ехаць да Вас ізноў, але каб менш надакучваць – пішу. Вось ужо шосты дзень я жыву ў Каралішчавічах і ўвесь час памятаю, што – па незаробленай пуцёўцы. Разумею, што сёння такія людзі, як я, застаюцца за ўсімі ззаду, бо ўсе вышыні трэба ўмець браць штурмам.

Хацелася б, каб Вы ўявілі, як адчувае сябе сярод ужо слаўных пісьменнікаў, маладых гадамі, саракагадовы малады пісьменнік, ды яшчэ пісьменніца без дыплома, высокай адукацыі, да сёння не знаючая раскошнага жыцця… Але я не веру, што хто-небудзь і лаўрэатаў можа сабе ўявіць гэта.

I, адкрыта кажучы, адчуваю сябе лішняй сярод пісьменніцкага грамадства Беларусі. Зараз так многа таленавітай моладзі, што з маімі гадамі і з маім выглядам трэба зусім сысці з арэны і месца не займаць. I я не здзіўляюся, што мая паэма ляжыць паўтары гады, а тав. Вялюгін не лічыць патрэбным напісаць і двух слоў у адказ не толькі на паэму, але і на маё пісьмо. Гэта самае адносіцца і да таварыша Карпава. Другі год ляжыць у яго без адказу апавяданне «Часовая з’ява», 7 месяцаў чытае першую частку аповесці, і не ведаю, ці наогул дачытае.

Прашу, не крыўдуйце на мяне, таварыш Танк, што я аб гэтым пішу. Усё ж і я аўтар, хаця і з сельскай мясцовасці, а не з горада, і я ўкладваю ў свае творы многа душы і часу, якога ў мяне так не хапае, і мне крыўдна бывае часам, што мае творы залежваюцца па паўтары гады без адказу. Праўда, я не ўмею змагацца за сваё месца ў жыцці, у літаратуры. Я ўмела змагацца за агульную справу і тады ў поўным значэнні слова адчувала сябе патрэбнай і для справы, і для народа. Зараз я амаль лішні чалавек. Тое, што выходзіць са строю ў тэхнічным або фізічным значэнні – хутка [запамінаецца] усімі.

Вы гаварылі, таварыш Танк, што будзеце ў Каралішчавічах. Вельмі прашу, не забудзьце, прывязіце абедзве мае паэмы і апавяданне «Часовая з’ява». Тут у мяне ёсць’часу, перапрацую згодна вашых заўваг і маіх дапаўненняў.

Фізічна адчуваю сябе тут нядрэнна – адпачываю, ёсць часу думаць, а маральна – незавідна. А ўсё ж даволі цяжка адчуваць сябе лішняй дзе-небудзь, а асабліва ў літаратуры тады, калі гэта галіна з усіх галін засталася пасільнай. У 1936 годзе Вы надрукавалі першыя мае вершы, і сёння я ўсё не пісьменнік. I Засім, і Тарас, і Машара, і іншыя паэты маюць зборнікі, а мае вершы ляжаць у рукапісі. А тут і часу засталося мала, такі дрэнны стан здароў’я. Прыдзецца рана здаць пазіцыі.

Дык спадзяюся, што Вы прывязеде мае творы, таварыш Танк.

Даруйце за змест пісьма. Каму больш напісаць? Хто можа зразумець мяне больш і лепш, як Вы?

З паважаннем, Ганна

 

 

Паважаны таварыш Танк!

Пасылаю ў Вашу рэдакцыю новы мой твор: «Летнія [дні]». Вельмі прашу паведаміць як атрымаеце і прачытаеце.

Прашу напісаць Вашы заўвагі аб творы. Адначасова прашу паведаміць што будзе з апавяданнем «Раіса», якое аддала Вам у верасні мінулага года? За фрагменты паэмы «Праз восем год»[4] ганарар атрымала, шчыра-шчыра ўдзячна!

Ну, са здароўем пасля Каралішчавіч значна лепш, за што таксама ўдзячна ў першую чаргу Вам, Яўген Іванавіч!

Зараз саджуся дакончыць частку аповесці «Шляхі і мэта».

Пакуль – да пабачэння!

Шчыра паважаючая Вас,

Ганна Новік.

Буду чакаць Вашага пісьма

Дарагі Яўген Іванавіч!

Не ведаю, ці ўжо пара мне пісаць гэту заяву, якую Вы знойдзеце ў канверце, таму і пасылаю ўсё гэта Вам, а не ў Саюз. Рашыце, калі ласка, Вы, вельмі прашу.

Прызнацца, я нават не ведаю, як афармляць гэтыя дакументы. Чула, што трэба дзве рэкамендацыі і спадзяюся, што напішаце і Вы, калі будзіце лічыць, што мне пара ўступаць і што мяне пара, ёсць за што, прымаць.

Я разумею, што напісала мала, і сама б не асмелілася пісаць гэту заяву, але сябры падганяюць, таропяць. Вось і адважылася, Вы ж знаеце, што я не ўмею нідзе лезці наперад, нават лічу гэта паступкам не для мяне, таму прашу, рашайце мой лёс самі.

Дьк калі там будзе як [супадацца], вельмі прашу, перадайце заяву і аўтабіяграфію ў Саюз каму трэба.

У хуткім часе дашлю Вам у «Полымя» перапрацаваную «Раісу», а ў «Маладосць» апавяданне «Прапушчаныя заняткі», днямі скончанае.

І так – давяраю свой лёс Вам.

Чакаю адказу.

З павагай, Ганна

Дарагі Яўген Іванавіч!

Прабачце, я ўсё да Вас. Мне прыслалі аформіць вось гэтыя анкеты і даслаць у Саюз. Паперы аформіла, авось ці адрас Саюза Энгельса 27 ці 29 – сумняваюся. [Бандарына] мне пісала што 29… Словам, перадайце, калі ласка, гэтае ўсё т. Калачынскаму, вельмі Вас прашу.

<…>

Жадаю Вам усяго найлепшага, асабліва здароўя.                                           

  Ваша Ганна

 

 

Паважаны таварыш Танк!

<…>

Калі хадзіць аб членстве, дык Вы ж самі ведаеце, што я ніколі і нікуды не лезла. Іншых папрымалі яшчэ да вайны, а я і сёння б маўчала, каб не падагналі сябры. Зараз каюся, што паслухала іх, бо выходзіць, што і турбую Вас па гэтай прычыне.

Галоўнае, што заставіла мяне напісаць Вам, гэта паўсюдная, незразумелая мне няўдача. «Полымя» год не адказала на высланы ў часопіс твор «Рака», «Маладосць» столькі ж маўчыць на апавяданне «Прапушчаныя заняткі», Маладзечанскае літаб’яднанне неяк вагаецца, трымаючы ў руках апавяданне «Гаспадар кватэры». Разумею, што ўсе занятыя, ва ўсіх свае справы, але ж я маю права чакаць адказу і прасіць яго ва ўсіх, куды высылаю. Так жа? Дрэнна пішу, чаму тады не сказаць проста: нічога не атрымліваецца і ўсё – не псуй паперы.

Уступаць у члены – трэба мець кніжку, а ў мяне яе няма і, магчыма, не будзе, бо я не ўмею змагацца за сваё месцаў жыцці, нават напамінаць аб сабе не ўмею і баюся, бо вельмі цяжка, калі незаслужана лаюць. Магчыма, Вы гэтага ніколі не сустракалі, таму злуецеся на. мяне.

Прабачце. Больш не буду несці Вам сваіх цяжкіх думак у цяжкі час няўдач, бяссілля і, пэўна, нікому не буду.

З пашанай, Ганна

 

 

А сёння, як бачыце, ужо 8-га, і ліст, напісаны Вам яшчэ першага, праляжаў да сёння.

Атрымала і Вашу паштоўку. Дзякую. Зборнік ужо гатоў, толькі паеду з ім у Маладзечна, мо ўдасца цадрукаваць на машынцы, бо ад рукі, напэўна, не прымуць у выдавецтве.

Выбрала лепшыя на мой погляд вершы, а над застаўшыміся падумаю яшчэ. Мо зраблю з іх што-небудзь, а мо зусім кіну. Падлічыла – атрымалася болып, чым 1660 радкоў.

Калі перадрукую на машынцы, то, напэўна, прьшлю Вам, а калі слаць у выдавецтва, дык прышліце, калі ласка, адрас і каму там, на чыё імя. А ці ў Саюз трэба таксама высылаць экземпляр рукапісу?

Словам, праінструктуйце, калі ласка.

3 пашанай, Ганна Новік

 

 

 

13.02.1959, Варонічы

Дарагі Яўгені Іванавіч!

У гэтыя дні, калі ў Мінску праходзіць IV з’езд пісьменнікаў БССР, не магу спакойна ні працаваць, ні думаць. Адчуваю сябе лішняй сярод пісьменнікаў і наогул сярод людзей.

Вы, вядома, не заўважаеце, што на з’ездзе мяне няма, а я ў гэтыя дні лішні раз пераканалася, што я абсалютна нікому (акрамя старых бацькоў) непатрэбна, нікчэмны чалавек, і пісьменніцкая арганізацыя рэспублікі аніякай увагі не звяртае на мяне. Таму і ў саюз не прымаюць, і не збіраюцца, таму не лічаць патрэбным і на з’езд выклікаць.

Зусім кінула пісаць, ды жыццё будзе зусім спустошаным. Усё і іншае: далейшая адукацыя, колькі-небудзь парадачнае месца працы – па прычыне падарванага здароў’я для мяне недасягальныя вышыні. Засталася літаратура. Ведаю, разумею, што і гэта праца вымагае многа сіл, нерваў, але на гэтым шляху я бы магла прынесці якую-небудзь карысць. На жаль, пісьменніцкая арганізацыя рэспублікі не лічыцца са мною, што для мяне вельмі балюча.

<…> ‘ ‘

I адна просьба: напішыце, што мне рабіць пасля гэтых дзён? I ці наогул рабіць што-небудзь у тым напрамку, які выбрала? Ці, мо, не выбрацца мне з пачынаючых, бо праўленне Саюза не хоча гэтага. Ведаю, што мне сорак чатыры гады, слабое здароў’е, шмат фізічных дэфектаў, не забываю, што я –з Заходняй Беларусі, што ў часе акупацыі была тут, але ўсё яшчэ хочацца раўнапраў’я, хочацца па-дзіцячаму.

<…>

З паважаннем, Ганна Новік

 

 

7.04.1959

Паважаны таварыш Танк!

Сёння разам з пісьмом да Вас высылаю надрукаваны на машынцы зборнік вершаў у Дзяржаўнае выдавецтва БССР на імя тав. Казекі. 3 адпраўкай зборніка зацягнула таму, што ў мяне ў канцы сакавіка пасля шматгадовай хваробы памёр бацька. Апошнія гады тры ён хварэў вельмі цяжка. Асабліва цяжка ягоная хвароба адбівалася на маім здароўі і настроі.

Тав. Танк, там пэўна яшчэ нешта трэба ў выдавецтва для таго, каб зборнік надрукавалі, таму пішыце мне што ад мяне патрабуецца для гэтага: пісаць куды ці каму… словам, пішыце, калі што трэба ад мяне, ды калі я што магу.

3 пашанай, Ганна Новік

 

 

 

24.01.1960

Паважаны тав. Танк!

Прабачце, што турбую Вас… адно пытанне: ці дадзіце Вы мой верш у другім № «Полымя»*? I калі Вам гэта не будзе цяжка, пацікаўціся, калі ласка, ці будзе што з маім зборнікам у гэтым годзе?

<…>

Спадзявалася на ганарар з [абл. газеты], абяцалі надрукаваць мой матэрыял у другой палове снежня, аж [у вобласці] спасавалі, а з ёй усе мае надзеі.

Пачала думаць аб пенсіі. Не веру, што ўдасца мне, як заўсёды ў маім жыцці. Мо стажу не хопіць, мо іншая якая прычьша будзе.

Словам, выбілася з <…> і надзеі ніадкуль.

Ячшэ раз прашу прабачэння.

Буду чакаць адказу.

3 павагай, Ганна Новік

— * У № 3 «Полымя» ў 1960 годзе быў надрукаваны верш «Табе».

 

 

 

3.02.1960

Дарагі Яўгені Іванавіч!

Шчыра, шчыра дзякую! Атрымала ўсё. Ад усяго сэрца дзякую! Вы, магчыма, не ўяўляеце, як Вы мяне падтрымалі ў гэткі цяжкі час. Я ўжо не бачыла ніякага выхаду.

А мой зборнік вершаў я выслала ў Выдавецтва яшчэ ў сакавіку 1959 года і атрымала адказ, што ён атрыманы і што выдавецтва будзе ставіць пытанне перад Міністэрствам культуры, каб яго запланавалі выдаць у 1960 годзе[5]. Зборнік надрукаваны на машынцы, Выслала ў адрас галоўнага рэдактара Выдавецтва тав. Казекі Івана Дарафеевіча. Ён жа і адказ мне пісаў. Вось калі ён згубіўся, тады вышлю другі экземпляр, таксама друкавалі на машынцы. Паведамце, калі ласка.

Яшчэ раз дзякую!

З павагай, Ганна Новік

 

 

15.02.1960

Дарагі тав. Танк!

Атрымала Ваш ліст. Дзякую!

Фані Ефімаўна напісала 11-га лютага, толькі адрас Саюза ці той?.. Пісала на Энгельса, 27.

А ў мяне вось якая справа: пасля хваробы ўрачы накіравалі мяне на камісію ў Маладзечна. Далі мне па зроку, гіпертаніі і агульным стане другую групу інваліднасці. Аднак гэтым бяда не скончылася: трэба 9 год стажу, або даведка ўрача аб тым, што я захварэла на рабоце. Ёсць у мяне даведкі ўрача з 1952 шда, але толькі па язве страўніка, а трэба і па тым, што зрок у мяне тады пачаў паніжацца[6]. Гэта – 1952 год, і цяжка шукаць у архівах Крывіцкай паліклінікі.

Другая бяда са стажам. Райсабес не залічвае выбарных пасадаў і таму ўвесь час, што я білася ў калгасе старшынёю – прападае. Трэба даведку райвыканкама, што мяне накіроўвалі на гэту работу. I гэта вельмі цяжка ўладзіць. I яшчэ адно: з даваеннай службы ў мяне застаўся толькі прафбілет з райана. А сведак знайшла, але тыя прыйшлі значна пазней за мяне, толькі ў 40-м годзе. Я ж прыйшла ў раён з 1-га кастрычніка і рабіла ўсё, што было трэба. Як і Вы ведаеце, арганізоўвала гандлёвыя кропкі, загатаўляла лён… Але з тых людзей таксама нікога не засталося і таму ўвесь час я хачу аформіць на райана, каб не было лішняй і цяганіны. Дык вось няма людзей, якія б прымалі мяне на работу. I тут можа са стажу прапасці амаль год. А прафарганізацыя ў райана арганізавалася толькі ў красавіку 40-га года.

Не ведаю, чым усё гэта скончыцца, і ўжо не веру ні ў што. Магчыма, нічога. не даб’юся.

<…>

Калі гаварыць аб людзях, якія б малі пацвердзіць тое, што я пайшла на працу з 1-га кастрычніка 1939 года, дык яны ёсць, але неабходна, каб у іх былі дакументы даваенныя. Вось такіх і знаючых мяне – няма тут.

Прабачце, што дзялюся з Вамі ўсімі непрыемнасцямі. На сённяшні дзень не ў стане перажываць іх адна,

Увесь час, што магу, аддаю аповесці. Думаю закончыць яе ў пачатку сакавіка. Каб не гэтыя клопаты, перажыванні, раней бы закончыла, але вось… рукі апускаюцца. Ці я думала тады, у 52-м годзе, што мне трэба будзе пенсія па хваробе? Ці для дакументаў я аддала амаль тры гады калектывізацыі?! I амаль бясплатна, Ды што тут душа – сумленне! Папера трэба, дакумент. даведка, пацверджанне…

Не сярдуйце, дарагі Яўгені Іванавіч, за такі мой настрой. Ну што я зраблю з ім?! Так жа жыццё склалася.

З пашанай, Ваша Ганна

 

 

25.02.1960

Паважаны таварыш Танк!

Прабачце, калі ласка, што так многа турбую Вас у гэтым годзе. Справа вось у чым: у нас у Райсабесе новае начальства, а таму новыя і парадкі. Учора сказалі, што калі б у мяне была даведка аб тым, з якога года я пачынала друкавацца, гэта б унеслі ў стаж работы. Аб тым, з якога часу Вы друкавалі мае вершы ў «Калоссі», Вы вядома памятаеце, хаця гэта было, здаецца, у 1936 ці 1937 годзе[7].

Ці маглі б Вы мне выслаць такую даведку? Калі гэта магчыма, то шліце яе ў адрас галоўнага ўрача, Балкоўскай Вольгі Аляксееўны, таму што сюды хутчэй дойдзе, чым да мяне ў вёску і яна хутчэй зможа адправіць яе ў Райсабес.

Гэта пісьмо я пішу з кабінета ўрача, т. Балкоўскай і яна згаджаецца з тым, каб Вы, калі зможаце выслаць, выслалі ў яе адрас.

Яшчэ раз прашу прабачэння і буду чакаць Вашага адказу.

З пашанай, Ганна Новік

 

 

04.04.1960

Паважаны тав. Танк!

Дасылаю верш, напісаны тут, у Каралішчавічах. Калі падойдзе, прашу змясціць яго ў якім-небудзь нумары «Полымя».

Адпачыла я тут нядрэнна, крыху паправілася з выгляду, аднак боль у вачах не ўціхае і не дае працаваць таксама.

Вельмі непакоіць справа маёй будучай пенсіі. Калі я яе не атрымаю, не ведаю, што я буду рабіць. Гэта мяне, паўтараю, вельмі і вельмі непакоіць, як зараблю на жыццё. Калі з такой хуткасцю будзе паніжацца зрок, як апошнія гады, – поўнай слепаты мне не мінуць і хутка.

Сёння крыху гаварыла з тав. Шамякіным, ён прыехаў сюды, у Каралішчавічы. Ён гаварыў, што многія таварышы з Саюза едуць на Пленум у Маскву, значыць прэзідыум можа і не адбыцца ў гэтым месяцы і справа з устанаўленнем мне стажа творчай працы зацягнецца.

Паверце, мне вельмі цяжка звяртацца да Вас з гэтаю просьбай, але што я магу зрабіць іншае? Можа б Вы пацікавіліся адносна прэзідыума і адносна маёй справы… Заява ж там, калі не згубілася.

Пачакаю яшчэ з тыдзень, а тады яшчэ раз паспрабую звярнуцца да Бірыч. Хоць бы гэту боль уцішыць.

Яшчэ раз прашу прабачэння, што турбую Вас. Буду чакаць Вашага адказу сюды, у Каралішчавічы.

З пашанай, Ганна Новік

Стаж з 1937 г.

 

 

29.05.1960

Дарагі Яўгені Іванавіч!

I вось нарэшце пішу Вам ліст без просьбаў… Вельмі многа было іх у мяне да Вас, і мне здаецца, надакучылі Вам мае пісьмы з просьбамі. Гэтьм разам мне хочацца шчыра падзякаваць Вам за Вашы сапраўды сяброўскія адносіны да мяне, да маіх просьбаў. Бяз Вас не так хутка, не так лёгка я бы атрымала неабходныя для маёй пенсіі дакументы па лініі Саюза пісьменнікаў. Гэта ж ясна. Хто мяне там лепш, як Вы, ведае, і хто лепш разумее становішча, у якім я жыла апошнія 6 год?

I так – атрымала пенсію. 360 руб. Гэта з разліку на 1000 р. зарплаты апошніх 4 год службы. Зараз я змагу значна больш часу аддаваць творчасці, бо ўсё ж за сродкі для існавання і ўтрьмання сына ў школе хвалявацца не буду. Дагэтуль, калі нават не браць пад увагу зусім дрэнны стан здароў’я, мне даводзілася розньмі шляхамі зарабляць на хлеб, на іншыя расходы і гэта мяне проста ўніжала ў маіх жа вачах, не гаворачы аб тым, што забірала і так слабое здароў’е.

<…>

Нават не верыцца. Часамі здаецца, што раптам здарыцца штось і пенсіі я не атрымаю. Жах агартае, а дасюль жыла ж без яе. Так не трывожна атрымоўваецца тады, калі зарабляю.

Дык шчыра-шчыра дзякую Вам за ўсё-ўсё, што Вы зрабілі для мяне за ўсе апошнія гады і ў гэтым годзе!

З пашанай, Г. Новік

// Макарэвіч, С. Край мой верасовы : краязнаўчыя эссэ, эпісталярый / Сяргей Макарэвіч. – Мінск: Кнігазбор, 2012. – С. 45-57.

Лісты перадрукоўваюцца з арыгіналаў, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Ф. 25. Воп. 2. М 79.

 

 

 

[1] Два з іх – «Знаёмая вуліца» і «Сяброўкі» – былі надрукаваны ў № 3 «Полымя» ў 1955 годзе.

[2] 26.03.1955 Максім Танк у сваім дзённіку зрабіў запіс: «…Атрымаў пісьмо і цікавае апавяданне Ганны Новік. Дапрацаваўшы, можна было 6 даць у «Полымя». Вельмі хутка расце ў нас колькасць твораў сярэдніх, твораў, якія можна друкаваць, але калі 6 былі лепшыя, не варта было б іх друкаваць». Размова, відаць, ідзе пра яшчэ адзін ліст, датаваны сакавіком 1955 і пра апавяданне «Карэспандэнт». Згаданы ліст, праўда, не атрымалася адшукаць.

[3] Апавяданне «Карэспандэнт» было надрукаванаў№ 7 «Полымя» ў 1955 годзе.

[4] Фрагменты паэмы былі надрукаваны ў№12 «Полымя» за 1956 год.

[5] Зборнік «Мае вёсны» выйшаў толькі ў 1961 шдзе з прадмовай Піліпа Пестрака.

[6] У 1936 годзе падчас допыту ў турме следчы ўдарыў Ганну Новік па твары. «Я не ўтрымалася на нагах іўпала скроняй на кант стала. Са скроні пацякла кроў. …Зрэнка майго правага вока схавалася за пераносіцу. Я пачала ім дрэнна бачыць».

[7] У1937 годзе ў № 3 «Калоссяў» быў надрукаваны верш «У дарозе». У гэтым самым годзе ў «Беларускім летапісе» былі надрукаваны вершы «Маё сонца» (№ 6-7), «ГІеснярам» (№ 8), «Не таму я стаў» (№ 9).

Share

Ад Саюза беларускіх пісьменнікаў

7 студзёня 1997 г. на 83-ім годэе жыццця памерла паэтэса Гэнна Ноеік.

Ганна Аляксееўна Новік нарадзілася 25 сакавіка 1914 года ў горадзе Аўгуставе (цяпер Польшча) у сям’і каваля. Дзяцінства правяла на Вілейшчыне. У 1932 годзе скончыла 7 класаў. Працавала наймічкай, была ў лагеры для беспрацоўных пад Варшавай, удзельнічала ў нацыянальна-вызваленчым руху Заходняй Беларусі, неаднаразова падвяргалася рэпрэсіям, сядзела ў турме.У час Вялікай Айчыннай вайны – партызанская сувязная. У мірныя дні працавала старшынёй калгаса, старшынёй сельсавета.

Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені і медалямі.

Свае першыя вершы Ганна Новік надрукавала ў 1937 годзе. З-пад яе пяра выйшлі зборнік вершаў “Мае вёсны”, аповесць “Другая сустрэча”, у перыядычным друку выступала з нарысамі і апавяданнямі.

Пайшоў з жыцця чалавек няпростага жыццёвага лёсу, таленавіты аўтар, чулы таварыш – Ганна Новік. Памяць пра яе застаецца ў сэрцах тых, хто ведаў яе.

Саюз беларускіх пісьменнікаў

Share

П. Вайда

Прачытаўшы верш Ганны Новік «На суботніку», хочацца сказаць, што сапраўды сучасны верш:

Ці заробім мы сяляне

На канторы і РАПА?

На такое ўтрыманне,

Каб начальнік не прапаў?

Ці не лішняе начальства

Напладзілі ў тыя дні?..

Правяраюць вельмі часта,

Толькі помачы – ані.

За чыімі хто плячыма

Адсядзеўся ў гэты час?

I якімі ён вачыма

I цяпер глядзіць на нас?!

Ганна Аляксееўна піша вершы аб сучасным жыцці нашага народа, аб тых памылках, якія дапусцілі раней.

«Ці не лішняе начальства напладзілі ў тыя дні?».

Мне падабаецца, што Ганна Аляксееўна Новік бярэ на калючкі начальнікаў. Начальнік ездзіць на дзяржаўнай машыне, дзяржаўны шафёр і бензін. Пальцам махнуў – тут яму ўсё: і машына, і прадукты, і кватэра – жыві ды годзе. Патрэбна перабудова.

Я хачу пажадаць Ганне Аляксееўне Новік добрага здароўя, плённай працы на карысць нашай дзяржавы.

П. ВАЙДА

Share

М. Кунавіч

На свет прынёс цябе не чорны бусел,

А белы бусел – з Беларусі.

Узгадавала хата беларуса-каваля –

Не польсвая зямля.

Ты з кужалю снавала свае кросны…

Не ў хаце, а ў турме, у маладыя вёсны.

Але заўжды была ты аптымістка –

У сэрцы камуністка.

Варонічы – такая вёска ёсць лясная.

У час вайны – ты сувязная.

Пасля вайны – зноў актывістка –

Бандыты білі камуністку…

Аб гэтых страшных, страшных рэчах

Чытаў я ў аповесці «Сустрэчы».

«Хацела б песні ўсяго свету

На луг засмяглы пераліць»,

Чытаю верш «Маё жаданне»…

Паверце, сэрца мне баліць.

Ды кожны раз, як выступаеш,

Нас аптымізмам зараджаеш.

Мы дзякуем за ўсе парады

Сустрэчы новай з Вамі рады.

Мікола КУНАВІЧ

Share

М. Гайдук “Раскватаруйся ў маёй душы”

Калі віхура ранняшняга дня

I тых адкіне, з кім жыла дагэтуль,

I застануся, як калісь, адна,

На паўдарогі да абранай мэты –

Раскватаруйся ў маёй душы,

Займі сабой усе яе пакоі,

Пачуццё адзіноты заглушы,

Дапамажы забыцца пра такое.

Гэта ўрывак з аднаго з вершаў нядаўна памерлай паэткі Ганны Новік, чыё жыццё, звязанае з Вілейкай і Вілейшчынай было прыкладам для нашых землякоў. Нарадзіўшыся перад самым пачаткам Першай сусветнай вайны Ганна Новік зведала лёс парабчанкі, падпольшчыцы ў часы панавання дэфензівы, вайну з фашызмам, выклікі ў “органы” пасля вайны…

І ўсё сваё жыццё яна перш за ўсё была паэтам. Перад самай смерцю пабачыў свет яе другі сціплы зборнічак вершаў “Мая Вілейшчына”. Зусім нядаўна гэта кніга была перавыдадзеная і сёння яе можна набыць у кіёсках Белсаюздруку Вілейкі. Разгарнуўшы старонкі зборнікі, можна сапраўды раскватаравацца ў душу паэта, прайсціся вёрстамі яе нялёгкага жыцця.

У мінулым часе пра Ганну Новік гаварыць цяжка. Яшчэ, здаецца, учора яе нетаропкую постаць можна было бачыць на вуліцах Вілейкі. Да самага апошняга дня, нават прыкаваная цяжкай хваробай да ложка яна змагалася за жыццё, за права пісаць вершы:

Спыніся, восень. Пачакай хвіліну,

Не абрывай апошнея лісцё,

Дазволь успомніць мне сябе дзяўчынай,

Адтэрмінуй для кветак небыццё.

Паэт працягвае сваё жыццё ў вершах. Пакуль яго слова патрэбна чытачу, небыццё не настане.

Мікола ГАЙДУК

// Рэгіянальная газета. – 1997. – 20 кастр.

Share

М. Мікуліч “Нашы грудзі напоўнены жарам”

Летась споўнілася дзевяноста гадоў з дня нараджэння і сем з дня смерці вядомай беларускай паэтэсы Ганны Новік (1914-1997). Яна брала актыўны ўдзел у заходнебеларускім нацыянальна-вызваленчым руху, за што неаднойчы адбывала зняволенне ў польскіх турмах, была дэпугатам Народнага сходу Заходняй Беларусі. Падчас вайны Г. Новік з’яўлялася партызанскай сувязной, а ў пасляваенны перыяд да выхаду на пенсію па стане здароўя працавала спачатку старшынёй калгаса, а пасля сельскага савета на Вілейшчыне, у палітаддзеле Будслаўскай МТС, вучылася ў Мар’інагорскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. На працягу ўсяго жыцця яна пісала вершы, а таксама апавяданні, нарысы, аповесці, паэмы, друкавалася ў часопісах “Беларускі летапіс”, “Калоссе”, “Шлях моладзі”, “Беларусь”, “Полымя”, газетах “Вілейская праўда”, “Літаратура і мастацтва”, “Савецкі селянін” і інш.

А як пачынаўся творчы шлях паэтэсы? Якімі былі яе першыя крокі ў літаратуры?

Ганна Новік пачала выступаць у друку ў канцы 30-х гадоў. Як і шмат хто з заходнебеларускіх паэтаў, яна ішла ў літаратуру пад дабратворным уплывам асобы і духоўна-мастацкіх пошукаў Максіма Танка. Менавіта ён заўважыў і падтрымаў першыя паэтычныя спробы Г. Новік і стаў яе дарадцам і апекуном на доўгія гады.

Талент Г. Новік гартавалі дужа суровыя абставіны грамадскага жыцця і асабістага лёсу, паэтэса расла і выхоўвалася ва ўмовах беспрасветнай беднасці і галечы, штодзённага клопату пра кавалак хлеба, цяжкай фізічнай працы. Яе вершы выяўлялі складанасць і драматызм заходнебеларускай рэчаіснасці, народна-вызваленчай барацьбы, раскрывалі ўнутраны свет маладой падпольшчыцы, якая, нягледзячы на вобыскі і арышты, пераслед «апекуноў» ад дэфензівы, была аддадзена ідэалам свабоды, адстойвала сацыяльную справядлівасць і чалавечую годнасць, верыла ў вызваленне. Паэтэса імкнулася складаць такую песню.

Каб моладзь, старыя, усе, хто жыве тут,

Браў гарт з яе слоў,

Хоць сцежкай вузкаю упарта да мэты

Заўсёды ішоў.

Каб песню любілі на полі, у хатцы,

Ічуліўсе,

Што з ёю не сорам за долю змагацца,

Бо сілу нясе.

                                                 («Мае песні»)

Эмацыянальна-вобразны свет паэзіі Г.Новік звяртае на сябе ўвагу свежасцю ўспрымання з’яў і працэсаў, рамантычнай узвышанасцю, насычанасцю, пачуццёвым зместам. Суб’ектыўна-лірычнае пераважае ў ім над аб’ектыўна-выяўленчым. Напрыклад, у творы «Не дыхнуць бы вершам…» перажыванне паэтэсы разгортваецца на аснове балючага асэнсавання адвечных клопатаў і праблем беларускай вёскі, асаблівасцей народнай нядолі, гістарычнага лёсу беларусаў, адчування значнасці духоўна-сацыяльнага патэнцыялу, маральнай энергетыкі, якія прытоены ў працоўным сялянскім асяроддзі.

Тонкі лірыка-драматызаваны пачуццёвы струмень пранізвае паэтычныя радкі, вядзе за сабою думку і апісанне, якое выконвае залежную ролю, падпарадкоўваецца раскрыццю душэўна-псіхалагічнага свету лірычнай гераіні. Ён збірае іх у адзінае цэлае, фарміруе твор.

Рамантычны характар светаадчування абуджаў фантазію Ганны Новік, актывізаваў яе мысленне, думку і пачуццё. Паэтэса імкнулася пераадолець шматлікія сацыяльныя абмежаванні і забароны, пазбавіцца праблем і супярэчнасцей рэчаіснасці, шукала шляхоў свабоднага развіцця асобы, выяўлення яе духоўнага зместу, лунала на крылах мары, парываючыся ў нязведанае, да высокіх ідэалаў праўды і гармоніі, дабра і шчасця.

Г. Новік зыходзіла з таго, што «Доля не прыйдзе з імшою нядзельнай, Дождж яе з хмар не зліе» («Вёсцы»). Яна прапаведавала рух, дзеянне, сцвярджала рамантычную энергію ўздыму, палёту, ахвярнасць змагання. У вершы «Мая рада» паэтэса заклікала свайго таварыша па барацьбе вызваляць «свой дух» «Ад штодзённых клапот» і ляцець туды, куды «не ўсе далятаюць». «За свабодны ўзлёт і за вольную думку аб працы, – казала яна, – Сёння толькі муры, краты, путы і дрот… // Каб зламаць гэта ўсё і свабодна ўздыхнуць, // Трэба ўзлёты маёвымі днямі…». Слова паэтэсы дыхала тэмпераментам, у ім адчуваліся гарт душы, характар, сіла духу. «Нашы грудзі напоўнены жарам, // Распаліў бы граніты і сталь, – чытаем у вершы «Не на тое», – Загарэліся б воды пажарам, // Растапілі б сняжыстую даль».

Маючы на ўвазе легпшыя вершы Ганны Новік «Скрыпяць вароты», «Мае жаданні», «Брату ў дарозе», «Развітанне», Р. Бярозкін, несумненна, абгрунтавана заўважаў: «Народжаныя самымі тыповымі, сацыяльна значнымі перажываннямі, гэтыя вершы з’яўляюпца разам з тым і творамі індывідуальнай паэзіі, бо ў іх відзён тэмперамент паэта, які ўмее гаварыць за многіх».

Мікуліч, М.

// ЛіМ. – 2005. – 15 ліп.

Share