Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Прэзентацыя кнігі Клаўдзіі Дубовік “Багданава – вёска нашага дзяцінства”

22 студзеня ў выставачнай зале імя Н. Сілівановіча прайшла прэзентацыя кнігі Клаўдзіі Дубовік “Багданава – вёска нашага дзяцінства”, арганізатарамі якой з´яўляліся супрацоўнікі ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік”. На імпрэзу былі запрошаны землякі паэткі, сябры, прадстаўнікі ўлады, вядомыя людзі Вілейшчыны, вучні і настаўнікі Куранецкай школы, а таксама ўсе жадаючыя, каму неабыякава творчасць К. Дубовік. У адрас паэткі прагучала шмат слоў удзячнасці, шчырасці і дабрыні.

Аддзелам абслугоўвання і інфармацыі райбібліятэкі увазе прысутных была арганізавана кніжная выстава-прагляд твораў Клаўдзіі Іванаўны “Мовай сэрца”. На фоне слайд-паказу з гісторыяй вёскі Багданава пазнаёміла старэйшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнага музея Вольга Коласава. Сустрэча прайшла ў дабразычлівай, цёплай абстаноўцы.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий