Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Біяграфічны экскурс “Натхненне і майстэрства”

У рамках Года культуры 28 студзеня ў раённай бібліятэцы прайшоў біяграфічны экскурс “Натхненне і майстэрства” да 95 – годдзя з дня нараджэння таленавітага беларускага празаіка Івана Шамякіна. Была падрыхтавана кніжная выстава “Талент на пульсе часу”. Прысутныя даведаліся пра факты з жыцця пісьменніка, побыт і традыцыі ў сям´і, характарыстыку яго як чалавека, бацькі, сябра, грамадзяніна і яшчэ шмат цікавых фактаў з успамінаў яго дачкі Таццяны, апублікаваных ў часопісе “Белая Вежа”. У канцы мерапрыемства быў праведзены абзор твораў майстра пяра.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий