Шаноўныя чытачы! З 28 ліпеня па 28 жніўня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі раённай цэнтральнай бібліятэкі адкрывае свае дзверы незвычайная выстава работ «Саламяныя дзівосы». Гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з творамі навучэнцаў УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага», выкананымі ў тэхніцы аплікацыі саломкай.
Запрашаем усіх ахвотных акунуцца ў атмасферу творчасці і натхнення!
Уваход вольны.
Чакаем вас па адрасе: г. Вілейка, вул. Вадап’янава, д. 21 (другі паверх).
Тэлефон для даведак: 8(01771) 5-50-20.

27 июля, 2026
villib 
Опубликовано в рубрике






























