Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Этнаграфічнае падарожжа «Свечка згадкай гарыць: карані майго роду»

30 кастрычніка ў Вязынскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшло этнаграфічнае падарожжа «Свечка згадкай гарыць: карані майго роду», прысвечанае старажытнаму беларускаму святу памяці продкаў – «Дзяды». У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні малодшых класаў Вязынскай сярэдняй школы.

Падчас сустрэчы дзеці пазнаёміліся з гісторыяй, звычаямі і духоўным сэнсам гэтага свята. Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў моўным конкурсе «Скарбы мовы», разгадвалі тэматычную віктарыну і сумесна стварылі «Дрэва роду», дзе на папяровых лісціках запісалі імёны сваіх блізкіх. Кульмінацыяй мерапрыемства стала хвіліна маўчання каля сімвалічнай «Свечкі Памяці».

Мерапрыемства было накіравана на выхаванне павагі да гістарычнага мінулага Беларусі, захаванне сямейных каштоўнасцей і развіццё цікавасці да роднай мовы і культуры. Напрыканцы сустрэчы кожны ўдзельнік атрымаў творчае дамашняе заданне – шаблон для стварэння ўласнага радаводнага дрэва разам з бацькамі.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий