Гісторыя бібліятэчнай справы на Вілейшчыне
У маляўнічай мясцовасці, на правым беразе ракі Віліі, каля пяці стагоддзяў таму назад, узнік горад Вілейка. Гэта параўнальна малады горад. НУ канцы 19 стагоддзя горад налічваў 62 драўляныя дамы, дзе пражывала 432 чалавекі. Працавала вінакурня, а ў сельскай мясцовасці – суконная фабрыка ў в. Даўгінава і шклозавод у в. Ілья. Калі Вілейка стала ўездым горадам, то першая пабудова, якая з’явілася тут, была турма. Самадзярдаўе не пашкадавала грошы для яе забудовы.
Пасля рэформы 1861 г. у Вілейцы развіваецца рамесленная вытворчасць і гандаль. У 1899 г. было адкрыта двухкласнае вучылішча, дзе навучаліся 42 чалавекі.
У пачатку 20 стагоддзя ў горадзе пражывала 4060 чалавек і налічвалася 630 жылых дамоў.
20 стагоддзе ўвайшло ў гісторыю, як стагоддзе войнаў, рэвалюцый і вызваленчага руху. Гэтыя падзеі не абмінулі і Вілейшчыну. І толькі ў 1939 годзе, калі была аб’яднана Беларусь, была ўтворана Вілейская вобласць. Адукацыя, медыцына і культура атрымалі сваё развіццё. Нягледзячы на цяжкасці, у Вілейцы адкрылі беларускія школы: няпоўная сярэдняя, сярэдняя і вячэрняя, працавала 45 настаўнікаў. Адкрылыся паліклініка і бальніца, у вёсках адкрыліся 17 медыцынскіх кропак. У новым абласным цэнтры стала выходзіць “Сялянская газета”.
Карыстаючыся артыкуламі з гэтай газеты, можна прасачыць развіццё культуры на Вілейшчыне ў перыяд Саветскай улады. Вось на старонках “Сялянскай газеты” за 2.07.40 г. можна прачытаць наступныя радкі: “В начале своей деятельности Вилейская областная библиотека имела всего 300 читателей, а на июнь 1949 г. – 1009,количество книг – 21000. Библиотека ютилась в 2-ух комнатах, не имелось читального зала». Гэта сведчыць аб тым, што бібліятэка мела значны фонд, якім карысталіся жыхары горада.
Але пачалася Айчынная вайна і развіццё бібліятэчнай справы было прыастаноўлена на доўгія гады.
Шалкоўская Л. І. Загадчыца і дырэктар Вілейскай ЦБС з 1954 па 1986 гг.
Для пасляваеннага развіцця бібліятэчнай справы характэрна адкрыццё ў вёсках хат-чытален. Так у снежні 1947 г. Ільянская раённая бібліятэка атрымала новае памяшканне на 5 тыс. Экз. У 1948 годзе былі адкрыты бібліятэкі ў Кузьмічах, Забар’і, пас. Партызанскім, Касцяневічах, Рускім Сяле. Вось што пісалі аб Куранецкай с/б у жніўні 1948 г. “Куранецкая сельская бібліятэка абслугоўвала 32 вёскі, мела 700 чытачоў”. Зараз пры бібліятэцы працуе 20 перасовак, 10 лістапада 1949 года было паведамленне аб тым, што ў Куранцы адкрыта дзіцячая бібліятэка, якая ў 60-я гады была скарочана.
Пацко М. М. Дырэктар Вілейскай ЦБС з 1986 года
У 50-я гады прадоўжылася адкрыццё новых бібліятэк. Так у 1954 г. – у в. Порса, Камары, 1955 – Урэчча, Шалавічы, Людвінова. У паведамленнях за 1955 год значылася, што ў 35 культпрасветустановах раёна налічваецца 60 тыс. Кніг. Улічваючы пасляваенны час, гэта цыфра была значнай.
Місюль М. Ц. Першая загадчыца аддзелу камплектавання і апрацоўкі літаратуры
У студзені 1956 года Вілейская раённая бібліятэка адзначала сваю 10-ю гадавіну. У газеце за гэты час паведамлялася, што Вілейская раённая бібліятэка пераўтваралася ў адну са значных бібліятэк вобласці, фонд яе налічваў 14 тыс. тамоў. Чытаючы перыёдыку 40-50-х гадоў, можна прасачыць, якія праблемы і задачы, рашалі бібліятэкі ў гэты час – адэалагічная, агітацыйная, адукацыйная і выхаваўчая. Вось газетны ўрывак тых часоў “У раёне адзін сельскі Савет за другім уступаюць у веснавую сяўбу. Шырыцца спаборніцтва за дасягнення высокага ўраджаю. Для работнікаў клубаў і хат-чытален адкрываецца шырокае поле дзейнасці. Цяпер работа культпрасветустаноў не павінна абмяжоўвацца сценамі хат-чытален. Цяпер дзейнасць неабходна перанесці на прасторы палёў, брыгады, МТС, дзе рашаецца лёс бягучага ўраджаю”. У гэтых радках адчуваецца дыханне таго часу і настрой людзей.
Запатрабаванні да бібліятэк у тыя гады амаль не адрозніваліся ад сучасных. Вось змест некалькіх заметак: “Даўгінаўская хата-чытальня яшчэ не стала цэнтрам культурна-масавай і выхаваўчай работы на сяле. Яна працуе з рук вон дрэнна. Хата-чытальня знаходзіцца заўсёды на замку. Ізбач адкрывае яе толькі па вечарах, у суботу і нядзелю, у тым выпадку, калі прыдзе гармаіст. У памяшканні брудна і няўтульна”. А вось так выглядала матэрыяльная база бібліятэк тых часоў: “Бібліятэка пры Пагосцкай хаце-чытальні налічвае каля 200 кніг. Бібліятэка папоўнілася яшчэ 85 экз. сельска-гаспадарчай, мастацкай, грамадска-палітычнай літаратуры. Бібліятэка абслугоўвае 90 чытачоў (49 сталыя). Выпісвае бібліятэка 12 газет”. Таксама ў тыя часы стаяла праблема зберажэння кніжнага фонду. Вось сустракаецца такое паведамленне, што загадчыца адной з бібліятэк “растраціла 176 кніг лепшай літаратуры”.
Вось так існавалі бібліятэкі ў 40-50 гады: мелі прыстасаванныя памяшканні і слабую матэрыяльную базу.
З цягам часу бібліятэкі ўмацоўваліся, атрымлівалі больш грошай для свайго развіцця, укамплектоўваліся новымі кадрамі. Так у 50-я гады ў бібліятэкі прыйшлі працаваць Гурновіч Я. А., Дашкевіч М. І., Хоміч А. М., Саўчыц М. Ц., Ган Я. М., Гіль А. А., Герасімовіч Н. М. Да нядаўняга часу яны працавалі ў бібліятэках і ў канцы 80-х выйшлі на заслужаны адпачынак. Заўсёды добрасумленныя ў адносінах да працы, актыўныя ў грамадскім жыцці, добразычлівыя да людзей. За гады сваёй працы яны сталі жаданымі гасцямі ў кожнай хаце і сумелі прывіць любоў ды чытання.
Калі гаварыць аб матэрыяльнай-тэхнічнай базе бібліятэк, то да 1978 года бібліятэкі знаходзіліся на базе с/Саветаў. Сумы, якія выдзяляліся на камплектаванне бібліятэк, былі прыкладна аднолькавыя для кожнай. Па гэтаму фонды ідэнтычныя, напоўненныя няпрофільнай і шматэкземпляная літаратурай.
Крыварот К. А. Загадчыца раённай дзіцячай бібліятэкі з 1952 да 1987 гг.
На пачатку 1978 года ў Вілейскім раёне налічвалася 435 населенных пунктаў. Жыхароў раёна абслугоўвала 80 бібліятэк. З іх раённая бібліятэка займала прастасаванае памяшкнне з 2-х пакояў, кнігасховішча ладзілася ў паддашку.
Кніжны фонд на 1.1.76 г. складаў 751892 экз. За год набылі 63837 экз., абслужана бібліятэкамі 42737 чалавек, выдадзена 747698 экз. кніг.
Аднак, трэба адзначыць, што на момант цэнтралізацыі некаторыя вясковыя бібліятэкі мелі добрыя памяшканні: Куранецкая, Любанская, Шылавічская, Даўгіноўская і інш.
Калі прыпомніць 70-80 гады, то можна зазначыць, што на іх прыходіцца пік міграцыі вясковага насельніцтва ў горад. Вёска пачынала старыцца, скарачацца колькасць насельніцтва, а дэрыктывы застаюцца старымі – абслужыць кнігай кожнага жыхара, не ўлічваючы старэнне насельніцства, з аднаго боку, і з’яўленне дамашніх бібліятэк – з другога боку.
Ішоў час. У 4 кв. 1978 г. усе масавыя бібліятэкі былі цэнтралізаваны з агульным фондам, адзіным штатам, адміністрацыйна-гаспадарчым кіраўніцтвам. З гэтага часу ўсё матэрыяльная забеспячэнне стала абавязкам раённай бібліятэкі.
У першы год цэнтралізацыі на камплектаванне і умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы было выдзелена 54 тыс. сродкаў. Многія бібліятэкі за гэты час палепшылі сваё становішча, набылі новую бібліятэчную мэблю, для ўпрыгожання інтэр’ера атрымалі пакрыццё для пола, шторы для акон, гаршкі для кветак і інш.
Узначаліла сістэму загадчыца раённай бібліятэкі Шалкоўская Людміла Іванаўна. Яна прысвяціла бібліятэчнай справе 39 год.
Міграцыя насельніцтва стала ісці больш хутімі тэмпамі. Многія вёскі пусцелі, існаванне ў іх бібліятэк стала немэтазгодна. Па-гэтаму ў 80-я гады надыйшоў час скарачэння бібліятэк. Так за перыяд з 1987 па 1993 год было скарочана 16 бібліятэк: Лявонавіцкая, Баярская, Давыдкаўская, Стайкаўская, Рыгарская, Заазерская, Габіцкая, Паняціцкая, Латыгальская, Апенькаўская, Кляўсянская, Клабацкая і інш. Зоны абслугоўвання былі перададзеныблізляжачым бібліятэкам. Задачы, якія вырашалі бібліятэкі ў гэты момант, можна вызначыць з артыкула ў раённая газеце “Шлях перамогі” за 10.01.1983 г. “У мясцовую бібліятэку вясковец звяртаецца з рознымі пытаннямі – аднаму неабходна падрыхтавацца да заняткаў у сістэме партыйнай або камсамольскай вучобы, другому патрэбна падабраць літаратуру па пэўнай тэме, трэцяму – проста пачытаць цікавую кнігу. Сёння чэрвеньскі (1983 г.) Пленум ЦК КПСС звярнуў увагу на паляпшэнне ідэалагічнай работы сярод насельніцтва і падкрэсліў узрастаючую ролю сельскіх устаноў культуры ў выхаванні моладзі ў вёсцы”
Будынак Даўгінаўскай сельскай бібліятэкі
Будынак Латыгальскай сельскай бібліятэкі
За гады кіравання камуністычнай партыі бібліятэкі сталі прапагандыстамі яе ідэалогіі. Але нароўне з ідэалагічнай функцыяй бібліятэкі раёна па-ранейшаму неслі людзям веды, культуру, арганізоўвалі адпачынак сельскіх працаўнікоў.
З развалам СССР і адыходам ад кіруючай пасады Камуністычнай партыі, у 1989 годзе культура трапіла ў больш складаныя ўмовы. Калі да гэтага часу яна забеспячалася па “астатковаму прынцыпу”, то цяпер павінна выжыць сама і апраўдаць сваё існаванне. І ў раёне смаглі даказацб неабходнасць культпрасветустаноў на месцы. Аб гэтым сведчаць тыя факты, што кожны год выдзяляюцца з бюджэту раёна сродкі на камплектаванне бібліятэк, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.Так былі выдзелены сродкі на пабудову і тым самым палепшаны ўмовы працы работнікаў раённай бібліятэкі, выдзяляюцца грошы на цякучы рамонт сельскіх бібліятэк. Неадразова заслухоўваліся пытанні культуры на сесіях раённага Савета. Некаторыя кіраўнікі гаспадарак былі супраць утрымання бібліятэк і клубаў. Прааналізаваўшы іх выступленні, быў зроблены вынік – дзе працуюць выпадковыя людзі, там і не відаць работы бібліятэкі, а там, дзе дзе ўлюбёныя ў сваю працу – аб дзейнасці бібліятэк гавораць усе. Такім чынам, у некаторых бібліятэках былі заменены такія гора-працаўнікі – спецыялістамі.
Будынак Абадоўскай сельскай бібліятэкі
Будынак Карпавіцкай сельскай бібліятэкі
90-я гады вызначаюцца ў дзейнасці бібліятэк тым, што яны прыступілі да збору і вывучэнню свайго краязнаўчага матэрыялу, мэтанакіраванай прапагандай лепшых твораў беларускай літаратуры.
Людвіноўская сельская бібліятэка ўнутры
За гады існавання бібліятэка некалькі раз пераязджала. Да 1960-х гадоў бібліятэка знаходзілася ў в. Куранец, затым пераехала ў г. Вілейку ў памяшканне Дома культуры, былы Дом школьніка, з 1981 года бібліятэка знаходзіцца ў былым памяшканні кінатэатра па вул. Савецкай, 25.
Сустрэча чытачоў Ільянскай бібліятэкі з Я. Брылем