Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Архивы рубрики ‘Біяграфія’

Біяграфія

Ганна Новік нарадзілася 25 сакавіка 1914 года ў г. Аўгустаў былой Сувалкаўскай губерніі (цяпер Польшча). Дзяцінства правяла ў в. Варонічы каля Вілейкі. У 1932 г. закончыла сем класаў Куранецкай школы. Працавала наймічкай з 9 гадоў, а ў 1933 г. была ў лагеры для беспрацоўнай моладзі ў Рашыне пад Варшавай. За ўдзел у нацыянальна – вызваленчым руху неаднаразова арыштоўвалася. У 1936 – 1938 гг. зняволена ў вілейскую турму. Пасля прыходу Чырвонай арміі (1939) абрана дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі, працавала інспектарам Куранецкага райана. У час Вялікай Айчыннай вайны – партызанская сувязная. У 1948 – 1954 гг. Працавала старшынёй калгаса імя У. І, Леніна в. Варонічы і старшынёй Кузьміцкага сельсавета Вілейскга раёна, памочнікам начальніка палітаддзела Будслаўскай машына – трактарнай станцыі на Маладзечаншчыне. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з1960 г. Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Першыя вершы надрукавала ў 1937 г. Аўтар зборніка вершаў “Мае вёсны” (1961), аповесці “Другая сустрэча” (фрагменты апублікаваны ў часопісе “Полымя”, 1979 ). “Мая Вілейшчына. Выбранае.” (1996).У перыядычным друку апублікаваны апавяданні, нарысы, вершы. Памерла ў 1997 г. Пахаваная на Вілейскіх гарадскіх могілках паблізу вёскі Снежкава.

sYL6T_Af_J0 vLjJdejktYk

Share