Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Аб праекце

АБГРУНТАВАННЕ

Любоў да роднай зямлі, да роднай бацькаўшчыны праходзіць праз веданне гісторыі, культуры роднага краю. Каб выхоўваць у нашчадкаў пашану да спадчыны свайго народа, трэба добра ведаць яе карані, яе мінулае, яе культуру і побыт.

Выхаванне падрастаючага пакалення становіцца больш дзейсным, калі мае мясцовыя арыенціры. Падлеткам больш зразумелай становіцца жыццёвая праўда: гісторыю робяць людзі – краса і гонар кожнага краю.

Вілейская зямля заўсёды была багатай на таленты, а лепшыя яе сыны і дочкі дасягнулі велізарных поспехаў у розных галінах дзейнасці. Шмат цікавых, таленавітых, працалюбівых і добра-зычлівых людзей пражывае на Вілейшчыне. І для іх гэта не проста горад, а часцінка гісторыі свайго роду, духоўнай спадчыны дзядоў і прадзедаў.

Захаваць, зберагчы і развіць разнастаўныя формы традыцыйнай культуры – абавязак кожнага сумленнага чалавека, а цэнтрамі, дзе адраджаецца нацыянальная культура, святы, традыцыі і абрады, становяцца бібліятэкі.

Дадзены праект ставіць мэтай абудзіць гістарычную памяць, выхаваць павагу да роднага краю, пісьменнікаў-землякоў, краязнаўцаў і да айчыннай літаратуры.

У праекце задзейнічаны:

  • Цэнтральная раённая бібліятэка імя Г.Новік
  • Калектывы мастацкай самадзейнасці Вілейскага
    Палаца культуры

 Тэрмін рэалізацыі праекта: 2014–2017 гг.

ЗАДАЧЫ:

  • Пашырэнне і папаўненне літаратурнай супольнасці Вілейскага рэгіёну новымі перспектыўнымі аўтарамі;
  • Папулярызацыя чытання і кнігі праз электронныя, відэа- і медыя-рэсурсы;
  • Заахвочванне моладзі да чытання кніг паэтаў-землякоў;
  • Павелічэнне чытацкай актыўнасці;
  • Папулярызацыя твораў землякоў з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі;
  • Павышэнне каштоўнага статуса беларускай кнігі;
  • Рэклама бібліятэкі і яе кніжных фондаў;
  • Фарміраванне пазітыўнага вобраза бібліятэкі як адкрытай установы;
  • Пашырэнне партнёрскіх сувязей бібліятэкі з іншымі арганізацыямі і ўстановамі.
План мерапрыемстваў на 2018 год

№ п/п Назва мерапрыемства Форма правядзення Месца правядзення Адказны Час

правядзення

1. Я тым шчаслівы, што жыву юбілейная сустрэча з Б.Ф. Манцэвічам чытальная зала Toнкавіч

Л.У.

студзень
2. Несупынная плынь жыцця прэзентацыя  кнігі

A.I. Гарчаковай

чытальная зала Каскевіч Н.А. I квартал
3. Душа paдкi дыктуе прэзентацыя кнігі

М.В. Лазовік

чытальная зала Тонкав1ч Л.У. II квартал
4. 3 любоўю кожны радок знаёмства з новай кнігай Л.Пукела “Я i маё жыццё” чытальная зала Гуліцкая Я.П. III квартал

План мерапрыемстваў на 2017 год

№ п/п Назва
мерапрыемства
Форма
мерапрыемства
Дата
1 Вершы песцяцца любоўю, вершы пішуцца душой Прэстыж-сустрэча

з У.Я. Цануніным

з нагоды выхаду новай кнігі

І квартал
2 Мой горад вершамі вітаю Вечар паэтычнага настрою, прысвечаны В.В. Кажуру ІІ квартал
3 Вілейскі край для талентаў рай Агляд-рэпартаж паэтычных зборнікаў мясцовых паэтаў ІІІ квартал
4 «Не трэба жыцця майго дзён пазалоты…» Літаратурны вечар, прысвечаны Пятру Малафею IV квартал

План мерапрыемстваў на 2016 год 

№ п/п Назва мерапрыемства Форма
мерапрыемства
Дата
1 Мовай сэрца Прэзентацыя кнігі К. Дубовік “Багданава – вёска майго дзяцінства” 22 студзеня
2 Шматлікі Мікола Кутас Нараджэнне кнігі “Пацеркі зімы” 28 красавіка
3 Ад гумару да ваеннай драмы Прэзентацыя трох кніг Б. Манцэвіча 26 мая
4 “Стихи мне дарят радость и удачу” Імпрэза з удзелам Л. Пукела 21 кастрычніка
5 “Я слову аддаю пашану…” Вечарына, прысвечаная І.І. Лашутку 12 лістапада

План мерапрыемстваў на 2015 год


п/п
Назва
мерапрыемства
Форма
мерапрыемства
Дата
1 Мае вёсны Радыёперадача 3 сакавіка
2 Лёсу яго палатно Літаратурна-музычны вечар У. Цануніна 17 ліпеня
3 І ён любіў і плакаць, і смяяцца Свята паэзіі, прысвечанае І.І. Лашутку 20 лістапада
4 Цаню рэальнае жыццё Прэзентацыя кнігі Б. Манцэвіча “Эстафета” 24 снежня

План мерапрыемстваў на 2014 год

№ п/п Назва мерапрыемства Форма
мерапрыемства
Дата
1 “Раскватаруйся ў маёй душы…” Вечарына да 100-годдзя з дня нараджэння Г. Новік 25 сакавіка
2 Спяшайцеся з паэтамі сустрэцца Прэзентацыя кнігі “Яшчэ не позна” 20 мая
3 Абапірацца на карані Прэзентацыя кнігі А. Плавінскага “Латыгольская летопись” 29 мая
4 Даследчыкі роднага краю Прэзентацыя кнігі С. Барыса і А. Рогача “Нарачанка і яе берагі” 19 верасня
5 Рэха душы Антаніны Гарчаковай Імпрэза з нагоды выхаду зборніка “Рэха душы” 3 кастрычніка
6 У прыгожай Вілейскай зямлі натхненне чэрпаюць паэты

 

Літаратурная сустрэча

 

20 снежня

 


ПЛАНУЕМЫЯ ВЫНІКІ

У выніку праекта ў жыхароў Вілейшчыны з’явіцца магчымасць пазнаёміцца з паэтамі-землякамі, іх творчасцю.

Мерапрыемствы ў рамках праекта выклікаюць цікавасць да кнігі і чытання.

Адбудзецца задзейнічанне новай чытацкай аўдыторыі.

Узмацніцца прэстыж бібліятэкі.

Будуць створаны новыя буктрэйлеры, электронныя прэзентацыі.

Папоўняцца фонды бібліятэк

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий