У Вілейскай раённай бібліятэцы працуе выстава “Я слову аддаю пашану…”, прысвечаная нашаму знакамітаму земляку. Іван Іосіфавіч Лашутка пайшоў з жыцця 15 год таму. Настаўніку, паэту і публіцысту ў лістападзе споўнілася б 85 гадоў. Читать полностью >>>
Архивы рубрики ‘Проекты’

Вілейская раённая бібліятэка запрашае


Вілейская раённая бібліятэка
запрашае на прэзентацыю кнігі Уладзіміра Цануніна
“Кліча бацькава хата”,
якая пройдзе ў чытальнай зале 13 снежня ў 15.00

Прэзентацыя кнігі Клаўдзіі Дубовік


У Цэнтры эстэтычнага выхавання адбылася прэзентацыя кнігі Клаўдзіі Дубовік “Не трэба жыцця майго дзён пазалоты”.

Святло “Крывасельскай вясёлкі” ў бібліятэцы


Аддзел па рабоце з дзецьмі ДУК “Вілейская цэнтральная раённая бібліятэка ім. Г. Новік” працягвае работу экспазіцыйнага пояса творчых работ сваіх чытачоў і жыхароў горада, які звычайна размяшчаецца ў вокнах бібліятэкі.

Сустрэча з Барысам Манцэвічам


26 красавіка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Вілейскай раённай бібліятэкі ў рамках праекта “Чытаем кнігі мясцовых аўтараў” адбылася сустрэча з сучасным пісьменнікам, былым намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Шлях перамогі”, Барысам Флоравічам Манцэвічам, якому ў гэтым годзе споўнілася 85 год.
“Книжный мир современного человека”


“Книжный мир современного человека” – так называлася мерапрыемства, якое адбылося ў Цэнтры эстэтычнага выхавання 28 сакавіка. На сустрэчу з навучэнцамі Вілейскага прафесійнага каледжа была запрошана і супрацоўнік цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Г.Новік Н.А. Каскевіч. Читать полностью >>>
QR-акцыя «Вершы ў кішэні» Віктар Кажура


Віктар Кажура
Абрыкосы,апельсіны
і чубаты ананас
Мы нясём для Ангеліны,
Што чакае ў госці нас.
***
Упрыгожым елку самі
Мы гірляднамі -агнямі,
Паяскамі з мішуры-
Будзе свята дзетвары. Читать полностью >>>
QR-акцыя «Вершы ў кішэні» Ганна Новік


Ганна Новік
ДУША ЗАЎСЁДЫ МАЛАДАЯ
Я – аптыміст. I я дасюль не веру,
Што ў семдзесят – цябе ўжо няма.
I ўсе твае пачатыя паперы
Засыпле снегам лютая зімa.
А мне здаецца, усё яшчэ далека.
Пакуль жыву, дык значыць я жыву,
I прыгажосць пяшчотна вабіць вока,
I пах жасміну кружыць галаву.
Я з хваляваннем еду на сустрэчы,
Не праміну люстэрка на сцяне,
Хоць разумею, што ўзрост старэчы,
Праз дваццаць год дагонщь i мяне.
Аднак такога проста не чакаю
I пра яго не думаю зyciм,
Cвaix сяброў сардэчна абдымаю,
Што ёсдь яны – удзячна шчыра iм.
Не расстануся з лірыкай ніколі,
Бо без яе мне цяжка расказаць
Пра трактары на нашым родным полі,
Пра нашы рэкі i пра сенажаць.
Няхай да стомы старасць даганяе,
Мае шляхі не проста адалець.
Душа ў людзей заўсёды маладая.
Душою не паложана старэць.
QR-акцыя «Вершы ў кішэні» Клаўдзія Дубовік


Клаўдзія Дубовік
Богданово
О, родная моя деревня!
Ты – любимая сторона
Здесь, как сестры
Встречают деревья…
Ты мне Богом навеки дана.
Воспитала меня и взрастила.
Столько ласки дала и тепла.
За ошибки, как мама, простила,
В горе – рядом душою была.
О, родная моя деревня,
Мой любимый, единственный край!
Мне как братья и сестры деревья,
Только здесь на земле моей рай!
И другого мне рая не надо.
Только ты, моя мать-сторона,
Только ты, синь бездонного неба…
Ведь не зря ты мне Богом дана
QR-акцыя «Вершы ў кішэні» Мікола Кунавіч


Мікола Кунавіч
АДЧУЎ ВЕСНАВЫ ДЫХАННЕ ЛЕС
Вясёлы, горды стаіць лес:
Вясны адчуў дыханне.
I цягнуцца мяцёлкі дрэў
Да сонца на спатканне.
Здаецца, ахапіць яго,
Абняць, наблізіць хочуць…
I падымаюцца галінкі ўвысь,
Насустрач сонцу крочаць
Набухлі почкі ў асін,
У вольхі i бярозы.
Вось-вось пакажуцца лісткі
Пахучыя, як ружы.
Вясёлы, горды стаіць лес:
Цяпла адчуў дыханне.
I цягнецца да сонца ён
3 вясною на спатканне. Читать полностью >>>