Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Прэзентацыя кнігі Людмілы Пукела

22 лістапада ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі Людмілы Пукела “Полотно жизни”.IMG_20181122_155305

У кнігу ўвайшлі вершы і празаічныя мініяцюры. Радкі з кнігі Л. Пукела характарызуюць асноўны пафас яе творчасці: Людміла Антонаўна піша пра асабіста перажытае, глыбока адчутае. У многім яе творы – уласная біяграфія, сам жыццёвы лёс з яго пошукамі і знаходкамі. Хвалюючая змястоўнасць, глыбокая эмацыянальнасць, кранальная шчырасць – вызначальныя рысы паэзіі Людмілы Пукела. Чытаючы верш за вершам, адчуваеш душу жанчыны, якая імкнецца насустрач святлу і дабру, сяброўству, адпрэчваючы здрадніцтва, самалюбаванне і самалюбства.

Обложка Пукело 4

На сустрэчы прысутнічалі мясцовыя паэты А. Гарчакова, К. Дубовік, М.Кунавіч, Н. Далёкая, М. Лазовік, старшыня Савета ветэранаў Вілейскага райвыканкама А. Шэпелева, а таксама прыхільнікі літаратуры.   Прэзентацыя прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы.IMG_20181122_153333

IMG_20181122_153219

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий