Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Краязнаўчы каляндар на 2019 год

Краеведение

Падзеі:

605 год таму – першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах маёнтка Чурлёны (1414 г.)

520 год таму – першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах маёнтка Касута (1499 г.)

100 год таму – абвешчана Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь (1 студзеня 1919 г.)

80 год таму – уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР (17 верасня 1939 г.)

80 год таму  – створана Вілейская вобласць (4 снежня 1939 г.)

75 год таму – вызваленне Вілейкі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (2 ліпеня 1944 г.)

55 год таму  – уведзена ў эксплуатацыю радыёстанцыя “Антэй”, 43 вузел сувязі ВМФ Расіі  (22 студзеня 1964 г.)

25 год таму – каля в. Будзішча пачаў працаваць дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “ Надзея” (24 верасня 1994 г.)

Храмы Вілейшчыны – юбілейныя даты:

110 год таму  – асвячоны касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Іісуса, аг. Ілья (1909 г.)

90 год таму – была асвечана царква праведнага Іосіфа Абручніка, аг. Іжа (1929 г.)

Культура Вілейшчыны:

30 год таму – створаны духавы аркестр Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў (лістапад 1989 г.)

30 год таму – створана ўзорная эстрадная студыя “Экспромт” (1989 г.)

20 год таму – створаны народны калектыў аўтарскай песні “Элегія” (1999 г.)

Людзі:

185 год – з дня нараджэння Сілівановіча Нікадзіма Юр’евіча (25 снежня 1834 г., в. Цынцавічы), мастака, акадэміка жывапісу

150 год – з дня нараджэння Жука Осіпа Мацвеевіча (2 ліпеня 1869 г., в . Шляпы), поўнага Георгіеўскага кавалера

145 год – з дня нараджэння Льва Альпяровіча (4 снежня 1874 г., в. Куранец), беларускага мастака

145 год – з дня нараджэння Уласава Аляксандра Мікітавіча (28 жніўня 1874 г., г. Вілейка), рэдактара першай беларускай газеты “Наша ніва”

140 год – з дня нараджэння Валынца Флягонта Ігнацьевіча (8 студзеня 1879 г., г. Вілейка), дзеяча рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі

115 год – з дня нараджэння Валынца Андрэя Іванавіча (19 студзеня 1904 г., в. Жаўткі), Героя Савецкага Саюза

115 год – з дня нараджэння Зубовіча Канстанціна Міхайлавіча (1904 г., в. Папоўцы), Героя Савецкага Саюза

105 год – з дня нараджэння Ганны Новік (25 сакавіка 1914 г.), беларускай пісьменніцы, удзельніцы нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі на Вілейшчыне

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий