Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Прэзентацыя кнігі Клаўдзіі Дубовік

У Цэнтры эстэтычнага выхавання адбылася прэзентацыя кнігі  Клаўдзіі Дубовік “Не трэба жыцця майго дзён пазалоты”.

IMG_20180823_111045

Кніга прысвечана таленавітаму паэту Пятру Малафею, які нарадзіўся і вырас у Куранцы. Клаўдзія Дубовік сабрала багаты матэрыял пра жыццё і творчасць гэтага цікавага чалавека, у кнігу ўвайшлі і яго творы. На сустрэчы прысутнічала і выступіла сястра паэта, Аляксандра Міхайлаўна.

IMG_20180823_111320

У мерапрыемстве бралі ўдзел навуковы супрацоўнік ДУ «Вілейскі краязнаўчы музей» Вольга Коласава, бібліятэкар раённай бібліятэкі Наталля Каскевіч, дзіцячы фальклорны гурт “Дзіва” з вёскі Куранец і многія іншыя.

IMG_20180823_113139

Дарэчы, кніга была выдадзена ў мінулым годзе калектывам аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі. Нараджэнне кнігі ўпершыню віталі ў раённай бібліятэцы 11 жніўня. Чытайце падрабязней у нашым матэрыяле http://villib.by/index.php/2017/08/17/vyartanne-paeta-na-radzimu/#more-6421

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий