Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

“Вяртанне паэта на радзіму”

    “Жизнь должна как искра,

      яркой быть и вольной,

      Золотой – как звёзды, светлой –

      как мечта.”

      П. Малафей 

Клаўдзія  Дубовік. Імя гэтай таленавітай і энергічнай жанчыны ведае вялікая колькасць жыхароў Вілейшчыны. Яна аўтар зборнікаў вершаў, апавяданняў, эсэ і нават казак.

11 жніўня ў чытальнай зале ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік» адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Клаўдзіі Дубовік «Не трэба жыцця маіх дзён пазалоты…». Кніга прысвечана нашаму земляку — паэту Пятру Малафею.

IMG_9479

Распачала сустрэчу Людміла Тонкавіч, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыіі раённай бібліятэкі. Людміла Уладзіміраўна адзначыла, што ўжо на пряцягу некалькі год ключавым для бібліятэкі з’яўляецца праект «Чытаем кнігі мясцовых аўтараў». Менавіта рэалізацыя гэтага пректа прынесла Дыплом І ступені «За падтрымку і развіццё чытання», які атрымала сёлета дзяржаўная установа, прыняўшы ўдзел у XXV Рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры». Дзякуючы праекту, былі надрукаваны тры кнігі, сярод іх і праца Клаўдзіі Іванаўны. Людміла Тонкавіч паведаміла, што невялікая колькасць прысутнічаючых – гэта пажаданне аўтара. І што гэту сутрэчу можна лічыць «генеральнай рэпетыцыяй», бо вельмі хацелася, каб  прэзентацыя кнігі, даследавання жыцця Пятра Малафея прадоўжылася ў іншых установах раёна і абявязкова ў школах.

На працягу амаль паловы года «тэхнічным» паплечнікам Клаўдзіі Іванаўны стала Яніна Гуліцкая, бібліятэкар І катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ўстановы. Менавіта да Яніны Пятроўны прыйшла Клаўдзія Іванаўна ўжо з гатовым загалоўкам і першай часткай твайго твору. Па словах Яніны Гуліцкай, часам працаваць было не вельмі лёгка. Бывала так, что тэкст быў звёрстаны, а тут з’яўляюцца новыя звесткі, і ўсё пачынаецца зноў. Дзеля таго, каб на жоўта — аранжавай вокладцы кнігі апынуўся домік Пятра Малафея з фотаздымка 50-х гадоў, таксама былі прыкладзены намаганні Яніны Пятроўны.

Гістарычную стужку прадоўжыла Вольга Коласава, старшы навуковы супрацоўнік ДУ «Вілейскі краязнаўчы музей». Яна павіншавала Клаўдзію Іванаўну з выхадам чарговай кнігі і паведаміла, што зразумела назву толькі тады, калі прачытала верш Пятра Малафея. Вольга Аляксандраўна адзначыла, што была праведзена вялікая навукова-даследчая работа. Бо сабраць столькі інфармацым пра чалавека, аб якім нічога не было вядома – гэта сапраўды складана. Па словах Вольгі Коласавай, самае галоўнае, што зрабіла Клаўдзія Дубовік гэта тое, што адкрыла для віляйчан «новае забытае імя». Калі б не Клаўдзія Іванаўна, то мы б і да сёння не ведалі такога таленавітага земляка-паэта Пятра Малафея. Вольга Аляксандраўна выказала меркаванне, што імя Пятра Малафея павінна заняць сваё месца сярод талентаў, а таксама ў гісторыі вілейскага краю.

Па словах Галіны Аўласовіч, намесніка дырэктара ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік», Клаўдзія Іванаўна  вельмі незвычайны і аптымістычны чалавек, у якога можна шмат чаму навучыцца. Асабіста Галіне Мікалаеўне падабаюцца вершы паэткі. А яшчэ Клаўдзія Дубовік – часты госць бібліятэкі. Галіна Мікалаеўна паведаміла, што кожны раз, калі яна бачыць Клаўдзію Іванаўну, то адразу задаецца пытаннем «І што ізноў яна знайшла альбо надумала?». Галіна Мікалаеўна лічыць, што Клаўдзія Іванаўна адносіцца да кагорты тых людзей, якія калі вырашылі нешта зрабіць, то будуць шукаць шляхі, як рэалізаваць свае мэты. І гэта цудоўна!

Да віншаванняў далучыўся таксама Анатоль Капцюг, краязнаўца і сябра Клаўдзіі Дубовік. Ён мяркуе, што ў гэты дзень адбылася прэзентацыя не апошняй кнігі аўтара. Анатоль Іванавіч адзначыў, што калі кнігі застануцца ў чытальнай зале ды ў музеі, то гэта вельмі добра. Бо сёння яны – вілейскія паэты і пісьменнікі, а заўтра, можа, стануць беларускімі. Ніхто не ведае, што будзе далей. Але Анатоль Іванавіч упэўнены, што кнігі – гэта «крыніца ведаў» і іх каштоўнасць не зменшыцца, бо шмат разоў гісторыя многіх знакамітых імёнаў пачыналася з кнігі.

У сваю чаргу Клаўдзія Іванаўна звярнулася да сваіх сяброў і аднадумцаў са словамі вялікай падзякі. Яна таксама адзначыла, што гэта кніга –  вынік каллектыўнай працы, але, нажаль, не ўсе змаглі прыйсці на сустрэчу. Аднак самы вялікі дзякуй ад усіх нас яна выказала паэту, творцу і Чалавеку з вялікай літары Пятру Малафею.

Вольга ЗЕНЮК // Шлях перамогі. – 2017. – 16 жніўня. – с. 8. – № 64.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий