Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Сустрэча з Барысам Манцэвічам

26 красавіка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Вілейскай  раённай бібліятэкі ў рамках праекта “Чытаем кнігі мясцовых аўтараў” адбылася сустрэча з сучасным пісьменнікам, былым намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Шлях перамогі”, Барысам  Флоравічам Манцэвічам, якому ў гэтым годзе споўнілася 85 год.

У межах сустрэчы адбылася прэзентацыя яго новай кнігі “Скрыжалі майго маленства”

Ён цікава і дасціпна распавёў пра сваё дзяцінства і творчы шлях. Яго выступленне прагучала як сапраўднае прызнанне ў любові да Беларусі, да роднай мовы, да сям’і.

У сваёй кнізе аўтар піша пра тое, што глыбока засела ў памяці, не сцерлася з гадамі, пастаянна хвалявала яго і хвалюе.

Падчас прэзентацыі прысутныя пачулі вершы ў аўтарскім выкананні.

IMG_20180427_094136

IMG_20180426_103722

 

 

 

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий