Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Бібліятэка–навігатар турыста “Па сцяжынках малой радзімы”.Аг. Вязынь Вілейскага раёна, Мінскай вобласці.

вв

Цікава ведаць!

     Аграгарадок Вязынь знаходзіцца ў 18 кіламетрах  на паўднёвы ўсход ад цэнтра горада Вілейка. Вязынь стаіць на заходнім беразе заліва ў паўднёвай частцы Вілейскага вадасховішча, утворанага ўпадзеннем у вадасховішча ракі Ілля. У аграгарадку знаходзяцца цікавыя славутасці, якія турысты і праязджаючыя могуць наведаць.

Праваслаўная Пакроўская царква

о

Дадзены храм пабудаваны на месцы, дзе раней размяшчаўся драўляны касцёл 18-га стагоддзя. Пасля паўстання 1863-1864 гадоў, гэты касцёл быў перададзены Праваслаўнай царкве. Да гэтага часу касцёл знаходзіўся ў вельмі дрэнным стане, таму было прынята рашэнне не перабудоўваць і аднаўляць яго, а пабудаваць на яго месцы абсалютна новую царкву. У другой палове 19-га стагоддзя ў вёсцы Вязынь і з’явілася Пакроўская царква, якая і захавалася да нашага часу. Дадзены храм размешчаны вельмі маляўніча: пры ўездзе ў вёску на беразе вялікага і прыгожага вадасховішча, а галоўным фасадам гэты храм звернуты да невялікай цэнтральнай плошчы вёскі.

  Касцёл Нараджэння Панны Марыі

д

Асноўнай архітэктурнай славутасцю аграгарадка  Вязынь з’яўляецца касцёл Нараджэння Панны Марыі, пабудаваны ў 1908 годзе. Першапачаткова гэты касцёл быў пабудаваны ў якасці капліцы-пахавальні і ўваходзіў у склад невялікага сядзібнага комплексу.На дадзены момант ад гэтага комплексу, акрамя капліцы якая стала касцёлам, захавалася толькі некалькі зусім непрыкметных гаспадарчых пабудоў. Сядзібны дом не захаваўся. Аднак, вернемся да капліцы. Яна была асвечаная ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі і стала выконваць ролю касцёла яшчэ ў першай палове 20-га стагоддзя, калі вёска Вязынь уваходзіла ў склад Польшчы. А пасля Другой Сусветнай Вайны, калі тут канчаткова была ўсталяваная савецкая ўлада, касцёл быў зачынены, а ў будынку храма размяшчаліся ў розны час клуб, склад і нават музей. У 1993 годзе капліцу вярнулі вернікам, пасля чаго яна была адрамантаваная і стала дзеючым касцёлам. На дадзены момант гэта напэўна самы маленькі касцёл Беларусі.

Будынак ад сядзібы Гацэвічэй: бровар

дю

Ад сядзібы захаваліся будынак бровара, гаспадарчыя пабудовы і фрагменты парку. Сядзіба стваралася Гацэвічамі ў першай палове 19 ст., у ёй адбіліся некаторыя матывы рамантызму. Сама сядзіба не захавалася да нашага часу. Будынак бровара быў пабудаваны ў 1810 г.

Каталіцкія могілкі

    У гады Вялікай Айчыннай вайны Вязынь знаходзілася пад нямецкай акупацыяй з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 года. У вёсцы было створана гета, у якім у 1942 годзе было знішчана габрэйскае насельніцтва.ъз

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий