Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

QR-акцыя «Вершы ў кішэні» Ганна Новік

Ганна Новік

ДУША ЗАЎСЁДЫ МАЛАДАЯ

Я – аптыміст. I я дасюль не веру,

Што ў семдзесят – цябе ўжо няма.

I ўсе твае пачатыя паперы

Засыпле снегам лютая зімa.

 

А мне здаецца, усё яшчэ далека.

Пакуль жыву, дык значыць я жыву,

I прыгажосць пяшчотна вабіць вока,

I пах жасміну кружыць галаву.

 

Я з хваляваннем еду на сустрэчы,

Не праміну люстэрка на сцяне,

Хоць разумею, што ўзрост старэчы,

Праз дваццаць год дагонщь i мяне.

 

Аднак такога проста не чакаю

I пра яго не думаю зyciм,

Cвaix сяброў сардэчна абдымаю,

Што ёсдь яны – удзячна шчыра iм.

 

Не расстануся з лірыкай ніколі,

Бо без яе мне цяжка расказаць

Пра трактары на нашым родным полі,

Пра нашы рэкі i пра сенажаць.

 

Няхай да стомы старасць даганяе,

Мае шляхі не проста адалець.

Душа ў людзей заўсёды маладая.

Душою не паложана старэць.

ВЯСНА

Вясна прыйшла, як кожны раз i год,

Звычайна, проста i для ўcix прывычна,

Яснее позна захад, рана ўсход

I жаўрукі  звіняць капэлай зычнай.

 

Зазелянелі дрэвы i кусты,

Лyгi накрыты свежаю травою,

А мне здаецца, што калі б не ты,

Не зацвітала б поле веснавое.

 

I не ставала б на зямлі святла,

I шчасце не прыходзіла б у госці,

I мне здаецца – я табой жыла,

Ад самай першай, ранняй маладосці.

 

Хаця не веру, што яна была.

Прайшлі гады глyxiм, няясным гулам,

Адно бясспрэчна, што табой жыла,

Таму нягода i не праглынула.

 

Ужо ляглі маршчынкі ля вачэй,

I ты мне cтаў яшчэ радней за гэта…

Любуюся aбрысамі плячэй,

Як прыгажосцю цэлага сусвету.

 

Як амулет, падораны табой,

Як запавет, якому вернай буду,

Нашу ў сэрцы светлы вобраз твой,

Бязмерным скарбам i дзівосным цудам.

 

ЛЯ ПОМНІКА

Ля помніка былым франтавікам,

Падпольшчыкам былым i партызанам,

Сціскаецца i сэрца i рука

I ныюць недалечаныя раны.

 

I долу накланіўшы галаву,

Стаяць наўкол сябры ix баявыя

I падаюць на кволую траву,

Як кулі, слёзы важкія, скупыя…

 

Цікаўны позipк юных грамадзян

На пасівелых звернуты пытайна:

Медаляў колькі?.. Колькі было ран?..

I як тады жылося незвычайна?..

 

3 прамовай выступае ветэран,

3 адной рукой, з сівою галавою…

Палкоўнік ён, маёр, ці капітан-

Савецкі воін з зоркаю героя.

 

Успамінае баявых сяброу,

Злучэннні партызанскія, атрады,

Франты, атакі, дзе лілася кроў

I абаронцаў Брэста й Сталінграда.

 

Гісторыя жахлівае вайны

Прайшла ў думках у кожнага з прысутных,

Прайшлі франтамі мужныя сыны |

Радзімы неабсяжнай i магутнай.

 

Вы здабылі нам волю ў баях,

Вы нас, жывых, сабою засланілі.

I мы схіляем Перамогі сцяг

У паклоне вам i вашае магілe.

 

УДЗЯЧНА ЛЁСУ

Удзячна лёсу, што дарогі нашы

Хоць выпадкова – побач праляглі.

I не шкада мне квецені апаўшай

I астраў, што замерзлi на зямлі

 

Не жаль пралесак, што цвілі вясною.

На ўсё пара. Навошта ўспамінаць…

На возеры люстэрка ледзяное.

Шашою пралягла былая гаць.

 

Магу xaдзіць па лужах i сумётах,

Рабіць сцяжынкі ў лютаўскім снягу,

Магу нямала. Толью адзіноты

Перажываць чамусьщ не магу.

 

Навошта я кажу цяпер аб гэтым?

Якая справа да мяне каму?

Сказалі людзі,што мінула лета

I трэба пагадзіццаа на зіма.

 

А мне такое проста не пад сілу.

Нічога не мінула, не міне.

I сёння я з вятрамі гаманіла,

I сёння зноў гарнулася к сасне.

 

I як калісь, мне гай зялёны сніцца,

Дзе што вясна – птушыны перазвон,

I як калісь – табою ганарынцца

Хачу i буду. Да апошніх дзён.

 

Напэўна шмат у сэрцы чалавечым

Звычайнай, чалавечай цеплыні,

Што сагравае вочы пры сустрэчы,

Руку cціскae ў добрай далані.

 

На мой разлік – яе даволі многа.

Ёй не астыць ад сдюжы i дажджу

I я сваю жыццёвую дарогу

3 тваёю цеплынёю прахаджу.

 

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий