Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Святло “Крывасельскай вясёлкі” ў бібліятэцы

 

IMG_20180821_170949

Аддзел па рабоце з дзецьмі ДУК “Вілейская цэнтральная раённая бібліятэка ім. Г. Новік” працягвае работу экспазіцыйнага пояса творчых работ сваіх чытачоў і жыхароў горада, які звычайна размяшчаецца ў вокнах бібліятэкі.

Сёння да вілейчан завітала сапраўдная вясёлка – гэта цудоўныя па сваёй эстэтычнай і мастацкай каштоўнасці работы з саломкі ўдзельнікаў народнай майстэрні  “Крывасельская вясёлка” (кіраўнік Станкевіч І. А.). Майстэрня ужо не першы раз ладзіць выставу ў бібліятэцы і кожны раз “вясёлка” іграе новымі фарбамі і не перастае здзіўляць сваёй прыгажосцю і фантазіяй: фасоністыя капелюшы, хатнія жывелы, кошычкі і карзінкі, шкатулкі, абярэгі. Прыходзьце ў бібліятэку і пабачыце самі! Нават, калі будзеце праходзіць міма, зазірніце ў вокны бібліятэкі  і яны падораць вам  дзівосны свет беларускай нацыянальнай культуры.

 

IMG_20180821_170259

 

IMG_20180821_170448

 

IMG_20180821_170815

 

IMG_20180821_170847

 

 

 

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий