Па воблачных хвалях нябёсаў
Плылі на лодках багі
І рухалі кросны лёсу
Лёгкім штуршком нагі.
Вера Бурлак
У Рэспубліцы Беларусь надаецца вялікае значэнне захаванню гістарычнай памяці беларускага народа, яго нацыянальна-культурнай самабытнасці і традыцый. Таму перад бібліятэкамі як культурна-асветніцкімі краязнаўчымі цэнтрамі стаіць важная задача – садзейнічаць адраджэнню і захаванню духоўных каштоўнасцей, нацыянальнай самасвядомасці, моўнай культуры. Асабліва важна весці такую работу з дзецьмі, бо менавіта ў пераемнасці пакаленняў – залог захавання беларускай нацыянальнай спадчыны, а такім чынам, і захаванне нацыі.
Вялізныя выхаваўчыя, патрыятычныя магчымасці краязнаўчага матэрыялу дазваляюць выхоўваць грамадзяніна не на абстрактных ідэалах, а на прыкладах з жыцця бацькоў, аднавяскоўцаў, на падзеях з гісторыі сваёй малой радзімы.
Каб задаволіць цікавасць карыстальнікаў да гісторыка-культурнай спадчыны, бібліятэка павінна прапанаваць унікальныя звесткі пра яе гісторыю, геаграфію, культуру і традыцыіі праз выставачныя матэрыялы бібліятэк, а таксама праз інтэрактыўную прастору.
Але сучасная бібліятэка не павінна замыкаць краязнаўчую працу на зборы матэрыялу. Неабходна стварыць куток сялянскага побыту, арганізоўваць сустрэчы са старажыламі, адкрываць міні-выставы прыкладнога мастацтва і народных умельцаў, ладзіць святы вёсак, фальклору, вясёлыя вячоркі. Усё гэта зробіць бібліятэку сапраўды культурным цэнтрам, неабыякавым да жыцця і гісторыі сваёй малой радзімы.
Беларуская сям’я ў мінулым ніколі не абыходзілася без ткацтва і “саматканых” вырабаў. Вытканыя ўласнаручна “ручнікі”, “настольнікі”, “дываны” мелі не толькі прыкладное значэнне, але і былі прадметамі культу, з імі было звязана мноства нацыянальных абрадаў. І таму сучасным чытачам вельмі цікава пазнаёміцца з працэсам ткацтва, пабываць на майстар-класе па вырабе тканых рэчаў і паспрабаваць іх уласнаручна вырабіць.
Сельская бібліятэка возьме на сябе функцыю збіральніка і захавальніка прадметаў матэрыяльнай культуры, у тым ліку прадметаў народнай творчасці.
АПІСАННЕ:
Праект “Кросны” прадугледжвае стварэнне ў бібліятэцы цэнтра лакальнай культуры, дзе сабрана інфармацыя па гісторыі мясцовасці, калгаса і ўстаноў. Тут можна будзе даведацца аб вядомых аднавяскоўцах і простых жыхарах вёскі. Цікава будзе знайсці інфармацыю і аб моўных асаблівасцях мясцовасці, аб рамёствах, якімі займаліся колішнія жыхары, прыняць удзел у абрадавых мерапрыемствах.
Але самае галоўнае – тут можна дакрануцца да гісторыі: да прадметаў побыту нашых продкаў, да прац майстроў саломапляцення, да сапраўднага ткацкага станка. І не толькі дакрануцца, але і самаму паспрабаваць і навучыцца ткаць.
МЭТЫ:
- Выхаванне пачуцця патрыятызму, фарміраванне маральнай і духоўнай культуры.
- Павышэнне ўзроўню інфармаванасці аб найцікавейшай нацыянальна-культурнай спадчыне роднага краю.
- Фарміраванне сямейных каштоўнасцей і традыцый сродкамі этнапедагогікі (народнай святочнай культуры).
- Прадастаўленне адкрытага роўнага доступу да інфармацыі краязнаўчай тэматыкі.
ЗАДАЧЫ:
- стварыць спрыяльныя ўмовы для заняткаў, зносін і правядзення вольнага часу карыстальнікаў;
- фарміраваць аблічча бібліятэкі як інтэрактыўнай пляцоўкі, своеасаблівай этна-лабараторыяй – месца, дзе кожны жыхар зможа знайсці не толькі дапамогу і падтрымку ў пытаннях, якія тычацца сваёй малой радзімы, але прыняць непасрэдны ўдзел у абрадавых дзеях і этнатворчасці;
- прапагандаваць літаратуру краязнаўчага характару праз арганізацыю выстаў, мерапрыемстваў і г.д.;
- падрыхтаваць ткацкі станок для правядзення майстар-класаў для наведвальнікаў бібліятэкі;
- адраджаць і захоўваць мясцовыя культурныя традыцыі;
- працягваць збор краязнаўчых матэрыялаў.
Кіраўнік праекта: Пашкевіч Марына Уладзіміраўна, бібліятэкар Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэкі
УДЗЕЛЬНІКІ: Чурлёнская сельская інтэграваная бібліятэка, чытачы дзіцячага ўзросту, моладзь і дарослыя
ВЫНІКІ:
- Бібліятэка павінна стаць цэнтрам адраджэння і захоўвання мясцовых культурных традыцый.
- Прыцягненне ў бібліятэку новых карыстальнікаў.
- Задаволенасць карыстальнікаў зместам і якасцю краязнаўчых і фальклорных мерапрыемстваў.
- Развіццё цікавасці да чытання краязнаўчай літаратуры.
Чурлёнская сельская інтэграваная бібліятэка прыняла ўдзел у ХХХІІ Рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, па выніках якога ў намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем» прысуджана першая прэмія.
МЕРАПРЫЕМСТВЫ:
У Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшлі калядкі “Каляда ішла, казу вяла”
Масленица в Чурлёнской сельской интегрированной библиотеке
“Светлый праздник – Пасха” в Чурлёнской сельской интегрированной библиотеке
У Чурлёнскай сельскай бібліятэцы дзяўчаты варажылі на люстэрку
Фальклорнае свята “Вясну-красну – на вулачку, а зімачку – у каморачку”
Як у раёне святкавалі Масленіцу
Яблычны Спас нам яблычка прыпас
Бібліятэчнае краязнаўства сельскіх бібліятэк: абмен вопытам
Как на Ивана Купала Красно солнышко играло
Наступили святки – запевай колядки!
Як у Лыцавічах на Вялікдзень ходзяць валачобнікі
Пусть святое Рождество принесёт в семью добро!
“Суджон-раджон, прыйдзі каня паіці і ключа прасіці”
Як на Маслянай нядзелі мы бліночкаў захацелі
Танцующие куклы на фестивале в Чурлёнах
Этнаграфічны праект “Кросны” рэалізуецца ў Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы
Традыцыі: варажылі дзяўчаты на… экзамен