Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

“Яблычны Спас нам яблычка прыпас”

Добрай традыцыяй у Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы стала правядзенне беларускіх каляндарна-абрадавых святаў. Так, 19 жніўня ў бібліятэцы адбыліся пасядзелкі для дарослых чытачоў “Яблычны Спас нам яблычка прыпас”.

На пачатку бібліятэкар Марына Уладзіміраўна Пашкевіч расказала ўсім прысутным пра гісторыю і сутнасць свята. Яблычны Спас – старажытнае земляробчае свята, звязанае з выспяваннем пладоў, якое адзначаецца 19 жніўня. У хрысціянскай традыцыі Яблычны Спас азначае свята Праабражэння Гасподняга.

Сваю назву гэтае свята атрымала яшчэ на Русі. А гісторыя паходжання назвы звязана з тым, што ў Грэцыі і Ізраілі Праабражэнне выпадае на пару выспявання вінаграду і па традыцыі, хрысціяне неслі асвячаць яго гронкі ў храмы. На Русі ў гэтую пару спелі яблыкі, таму іх вернікі і неслі асвячаць ў царкву. У сувязі з гэтым сярод народа свята атрымала назву “Яблычны Спас”.

Па народнай традыцыі ў гэты дзень гаспадыні абавязкова пяклі розныя пірагі з яблыкамі і рабілі сочыва. Прыгатаванымі стравамі частавалі сваякоў, якіх запрашалі ў госці. Вось і чытачы завіталі на мерапрыемства са сваім яблычным пірагом. Бібліятэкар  таксама не аставіла сваіх гасцей без пачастунку: па старажытным беларускім рэцепце яна прыгатавала тыкву, запечаную з грыбамі і яблыкамі.

Не абышлося свята без гульняў і конкурсаў. Існуе павер’е, што ў гэты дзень спаўняюцца жаданні. Таму правялі конкурс на самае запаветнае жаданне: у таго, хто зловіць яблык у місцы з вадой ротам, яно абавязкова споўніцца. А каб падараваць радасць і добрае слова адзін аднаму, зладзілі вясёлую гульню: з яблыка цягнулі запалкі і кожны гаварыў свайму суседу камплімент.

Яблачны  спас нам  яблычкаў  прыпас 013

Яблачны  спас нам  яблычкаў  прыпас 014

Яблачны  спас нам  яблычкаў  прыпас 015

Яблачны  спас нам  яблычкаў  прыпас 018

Яблачны  спас нам  яблычкаў  прыпас 012

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий