Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Новы праект “Кросны”

Новы праект “Кросны” хутка пачне сваю працу ў Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы.

Праект прадугледжвае стварэнне ў бібліятэцы цэнтра лакальнай культуры, дзе сабрана інфармацыя па гісторыі мясцовасці, калгаса і ўстаноў. Тут можна даведацца аб вядомых аднавяскоўцах і простых жыхарах вёскі. Цікава будзе знайсці інфармацыю і аб моўных асаблівасцях мясцовасці, аб рамёствах, якімі займаліся колішнія жыхары.

Але самае галоўнае, тут можна дакрануцца да гісторыі: да прадметаў побыту нашых продкаў,  да прац майстроў  саломапляцення, да сапраўднага ткацкага станка.  І не толькі дакрануцца,  але і самаму паспрабаваць і навучыцца ткаць.

 

SAM_0410

 

 

SAM_0404

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий