Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

У Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшлі калядкі “Каляда ішла, казу вяла”

   100_2040

100_2035

Калядныя  вечары-незвычайны  час  гадавога  колазвароту. Паміж вечарамі , першай (з 6 на 7 студзеня  і  другой (з 14  на  14  студзеня) куцці  вясковая  моладзь збіралася   ў самай  вялікай  хаце  ў  вёсцы, наймалі  гарманіста і  ладзілі вячоркі (попрадкі) .
Да  гэтых  попрадак  далучаліся  і  людзі  сталага  ўзросту, якія  мелі  дзяцей  на  выданні. Моладзь заляцалася  адзін  да  аднаго, танчылі.   Па  ўспамінах старых  людзей, даволі  часта  гэтыя  гульні  заканчваліся  сапраўдным  вяселлем.З другога  боку,  калядныя  вячоркі па  ўяўленню  нашых  далёкіх  продкаў  “адкрывалі  нябёсы” і  тым  самым давалі  людзям далучыцца  да  незвычайнага. Больш  за ўсіх  пазнаць  свой  лёс  імкнуліся  дзяўчаты. На  мноства  пытанняў  моладзь шукала  адказы  ў  варажбе, хоць  і  ведалі  што гэта  грэх. Але  ж  вера  у  тое,  што  варажба  можа  і  спраўдзіцца,  перадавалася  ад  пакалення  да  пакалення,  і  тым  самым  атрымлівала  новы  штуршок для  паўтарэння  ў  кожным  новым  пакаленні  вясковай  моладзі.   Успамінаў  пра гэтыя  варожбы  хапала  аж  да  масленніцы. Вельмі  часта  варажба  аказвалася прарочай.Вось  і  ў  Чурлёнскай  сельскай інтэграванай   бібліятэцы ў  рамках  праекта  “кросны” прайшлі  калядныя  варожбы.

 

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий