Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

У Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшло фальклорнае свята “Вясну-красну-на вулачку, а зімачку-у каморачку”

на-конкурс

 

Гэй!  Як на масленай  нядзелi  ў  столь бліны  ляцелі…. 

Алена: разгадвае крыжаванку, дзед побач з ёй чытае газету.

Алена: Па гарызанталі “Вялікае народнае свята”. Першая літара “М”. Што за свята, Дзядуля, ты не ведаеш?

Дзед: А ці не падыходзіць “Масленіца”?

Алена: Зараз… Вельмі добра! Адгадала! А што гэта за свята з такой смачнай назвай?

Дзед: Гэта не толькі смачнае свята, але і вясёлае! Эх, калі быў я маладзейшым, як добра яго святкавалі ў вёсцы. Гэта цудоўнае  свята напярэдадні вясны. У нас гаварылі: ”Зіма з вясною сустракаецца, пра здароўе пытаецца”.

Алена: А чаму назва такая?

Дзед: А таму, што вельмі смачныя бліны былі і з маслам, і з мёдам, і са смятанаю. Нават саму Масленіцу запрашалі такімі словамі:

Мы на горцы пабывалі, пабывалі

Ай  люлі, пабывалі.

Масленіцу сустракалі, сустракалі,

Ай люлі, сустракалі.

Сырам гору набівалі, набівалі

Маслам гору палівалі, палівалі.

Так у суботу пачыналася свята Масленіцы “Вясну-красну – на  вулачку,  а  зімачку  – у  каморачку” ў Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы… З песнямі, гульнямі і добрым настроем развітваліся з зімой дзеці. Прыйшлі на свята і іх бацькі, каб разам сустрэць вясну.

 А напярэдадні самыя актыўныя ўдзельнікі ўжо пачалі падрыхтоўку: зрабілі  чучала зімы, дома ў бібліятэкара напяклі бліноў і з прыпёкам, і з маслам, не забыліся і пра дранікі.  Бліны на Масленіцу былі  галоўнай  стравай. І  з  чым  іх  толькі  не  пяклі! І з  сырам, і з грыбамi… Такiя  блiны і называлiся блінамі  з  прыпёкам.

Пах бліноў і травяной гарбаты лунаў па бібліятэцы. Арганізатары падрыхтавалі забаўляльную праграму: гульні, конкурсы, загадкі. Ва ўсіх забавах з аднолькавым задавальненнем удзельнічалі і дзеці, і дарослыя. За перамогу ў спаборніцтвах кожны атрымаў сімвал свята – масленічны блін. 

Забавы працягваліся і на вуліцы, дзе спалілі чучала Зімы, або Марэны, як сімвал гора, няшчасця і смутку. Свята атрымалася вясёлым, азораным радасным чаканнем ясных, цёплых дзён, напоўненых сонечным святлом.

Праўду людзі кажуць, няма нічога навей, чым добра забытае старое. Святочнае мерапрыемства стала радаснай, запамінальнай падзеяй і пазнаёміла дзяцей з народнымі звычаямі і традыцыямі.

Хочацца выказаць вялікую падзяку настаўніку Чурлёнскай школы Баравому В.І., культарганізатару Лыцаўскага СДК Карыба З.І. і юным чытачам Стасілевіч Аляксандры, Лягень Надзеі, Стасілевіч Вікторыі, Більдзюк Крысціне, Паслед Елісею і  Каркотка Яўгеніі за дапамогу ў правядзенні свята.

11

3

4

9

56

713

2

1

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий