Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Як у Лыцавічах на Вялікдзень ходзяць валачобнікі

Каб павіншаваць аднавяскоўцаў са святам, яны крочаць ад хаты да хаты, пяюць традыцыйныя для свята песні, гуляюць з яйкамі і збіраюць пачастункі. Традыцыйна кожны год Бібліятэкар Чурлёнскай сельскай бібліятэкі і супрацоўнікі Лыцавичскага сельскага Дома культуры праводзяць валачобны абрад у аграгарадке Лыцавічы.

Здаўна валачобніцтва было важнай часткай святкавання Вялікадня ў Беларусі. Валачобнікаў, якія песнямі ўслаўлялі Уваскрасенне Хрыстова, чакалі ў кожнай хаце. Людзі верылі, што яны спрыяюць дабрабыту сям’і. Як і калядоўшчыкаў на Каляды, гасцей чым-небудзь частавалі, у першую чаргу, пафарбаванымі яйкамі. Здаўна валачобніцтва ў многіх вёсках, было звычайнай справай. Збіраліся адразу некалькі кампаній дарослых, і, хто з баянам, хто без, абыходзілі хаты. З часам традыцыя патроху адыйшла, але некалькі гадоў таму узнавілася. Яшчэ на падыходзе да першай хаты валачобнікі пачынаюць спяваць, а гаспадары загадзя ведаюць, што госці набліжаюцца. Усе заходзяць у хату і, грудзячыся ў калідоры, распачынаюць віншаванне са святам гаспадароў і іх дзяцей. Жадаюць ім здароўя і добрага ураджаю, спяваюць у іх гонар валачобныя песні. За гэта гаспадары частуюць іх булкамі і яйкамі.

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий