Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

«Суджон-раджон, прыйдзі каня паіці і ключа прасіці»

11 студзеня ў Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшлі калядныя варожбы. Існавала вялікае мноства варожб: на манетах, бабах, цыбулі і яйках, на воску, каве і гарбаце, заручальных пярсцёнках і каралях. І нават на патэльнях і запалках. У калядныя дні ўсё ішло ўваход. У большасці выпадкаў варажба на Каляды была лепшым спосабам весела правесці час. Дзяўчаты і хлопцы з  задавальненям  сабраліся  ў  бібліятэцы, каб паваражыць на будучыню. Гадалі  з  петухом  і  з  сабачкам,  лічылі  паленцы. Крэатыўна  і  весела  правялі  час. Не трэба ставіцца да такіх варожб занадта сур’ёзна. Зрэшты, занадта легкадумна таксама. Прадказанні, якія вы атрымаеце пад час Каляд цалкам здольныя дапамагчы зазірнуць у сябе і сумленна адказаць на пытанне, пра што вы хвалюецеся і марыце. І – хто ведае? – нават зразумець, чым сэрца супакоіцца.

 

 

 

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий