Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Вывучаем літары з цікавасцю

Выстава кніг “Моя Веселая Азбука”, размешчаная зараз у Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэцы, выклікае цікавасць у дзяцей малодшага школьнага ўзросту.
У кожны нумар выдання “Моя Весёлая Азбука” ўваходзіць кніга ў цвёрдай вокладцы, якая складаецца з 32 старонак. Кніга ў займальнай форме апавядае пра вывучаемую літару і лічбу і змяшчае цікавую інфармацыю пра жывёлу, назва якой пачынаецца на гэтую літару. Лёгкія для дзіцячага ўспрымання тэксты, яркія ілюстрацыі і фота прадстаўнікоў жывёльнага свету, якія дапамагаюць вывучаць алфавіт і пазнаваць шмат цікавага пра жывёл. Інфармацыя, прадстаўленая буйным шрыфтам, і вылучэнне літары, якая вывучаецца, яркім колерам, дае магчымасць лёгка прачытаць і запомніць новыя літары.

Аўтар: Майхерская Галіна Іванаўна, бібліятэкар Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі

0yF5QcHKggE

WMMHGHI-rx8 (1)

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий