Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Літаратурныя сустрэчы фэсту “Светлае слова”

20 верасня 2021г. у рамках ІІІ літаратурна-музычнага фестывалю “Светлае слова” адбылося літаратурнае падарожжа “Вілейшчына літературная”. На Вілейшчыну завіталі вядомыя беларускія паэты Мінскага  гарадскога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”: Іна Фралова, Ірына Карнаухава, Юрась Нераток, Леанід Багдановіч. З іх удзелам прайшоў шэраг мерапрыемстваў. У літаратурным класе імя І.І.Лашуткі ў ДУА “СШ №3 г. Вілейкі” гасцей шчыра вітаў дырэктар установы Мікалай Мікалаевіч Гіро. Паэты чыталі вершы, разважалі разам з дзецьмі пра значэнне слова, роднай мовы ў жыцці чалавека. Дырэктар Цэнтра эстэтычнага выхавання ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна” Таццяна Мікалаеўна Захарыч расказала аб рэалізацыі праекта “Незабыўныя імёны Вілейшчыны”. Далей адбылася літаратурная сустрэча гасцей з вучнямі старэйшых класаў ДУА “СШ№5 г.Вілейкі”, ДУА “СШ№3 г.Вілейкі”, ДУА “Вілейская гімназія №1 “Логас” у Бібліятэцы сямейнага чытання. Паэты знаёміліся з моладдзю, расказвалі аб сваёй творчасці, чыталі вершы. На доўгі ўспамін госці падарылі бібліятэцы кнігі для чытачоў, а самай актыўнай удзельніцы, вучаніцы ДУА”Сярэдняя школа №5г. Вілейкі” Палянскай Надзеі – кнігу “Беларуская вясна” (укладальнік В.А. Шніп). Мерапрыемствы былі арганізаваны аргкамітэтам фестывалю, Упраўленнем па адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама, Мінскім гарадскім аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Матэрыл прадстаўлены Цэнтрам эстэтычнага выхавання ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна”.

HheMfnX8GIs

B6iTGOUzIbQ (1)

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий