Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Дзень самакіравання прайшоў у Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэцы

Прызнанне значымай ролі бібліятэк у жыцці дзяржавы з’яўляецца важнай задачай сучаснасці. Штогод 15 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень бібліятэк. Гэта свята не толькі бібліятэкараў, але і ўсіх людзей, хто любіць кнігу і разумее іх вялізарную ролю ў культурным і грамадскім жыцці людзей. У гэты дзень у нашай бібліятэцы прайшоў дзень самакіравання “Ёсць такая прафесія – бібліятэкар”. Яго можна было яшчэ лічыць днём дублёра. Нашы некаторыя чытачы на пэўны час “пераўвасобіліся” ў бібліятэкараў: выдавалі кнігі, рэкамендавалі навінкі, афармлялі кніжныя выставы, запаўнялі чытацкія фармуляры, наводзілі парадак на кніжных паліцах… Аказваецца, людзі гэтай прафесіі не проста сядзяць за кафедрай і выдаюць кнігі. Бібліятэкар павінен шмат ведаць, любіць кнігі і быць у курсе усіх літаратурных навінак, умець працаваць на камп’ютары і быць эрудытам ва ўсіх абласцях ведаў. Дзень самакіравання дапамог пазнаць усім жадаючым тайны прафесіі бібліятэкара. Бібліядублёры рэкамендавалі і прапаноўвалі кнігі і часопісы з выхадам у школьнае асяроддзе. Дзевяцікласніцы Паўлючэнка Ірына і Ляшок Вікторыя папрактыкаваліся ў падборы літаратуры да будучых выстаў “Пад зоркай Маці” і “Казка добраму нас вучыць”, навучыліся расстаўляць кнігі ў дзіцячым аддзеле, выйшлі з рэкамендацыямі навінак друку ў працоўны калектыў школы. А самы малодшы дублёр Жэня Тамяловіч навучыўся выдаваць кнігі для школьнікаў і афармляць фармуляры, рэгістраваць перыядычныя выданні, што прынёс паштальён, клеіць лісткі звароту, афармляць выставу кніг, абслугоўваць па-за межамі бібліятэкі. Трэба адзначыць, што чытачы з разуменнем аднесліся да новых “работнікаў” бібліятэкі. А жадаючых было многа, вось толькі ў часе яны былі абмежаваныя. Галоўны сэнс акцыі заключаўся ў тым, каб паказаць, што прафесія бібліятэкара творчая, патрабуе шырокага кругагляду, разнастайных ведаў і камунікатыўных навыкаў. Хочацца спадзявацца, што хто-небудзь з удзельнікаў акцыі звяжа сваё жыццё з бібліятэкай.

Аўтар: Майхерская Галіна Іванаўна, бібліятэкар Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі

hANuqtdoUN0

e8TUhGwWdgA

mNGVbls4T_U

Nk7ZQ2ZcVDU

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий