Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Архивы рубрики ‘Библиотека на страницах печати’

Жыцця залаты лістапад

Дзяржаўная ўстанова культуры “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік” неаднаразова станавілася пляцоўкай для творчых сустрэч з мясцовымі паэтамі. Тут з 2014 года рэалізоўваецца праект “Чытаем кнігі мясцовых аўтараў” з мэтай абудзіць гістарычную памяць, выхаваць павагу да роднага краю, пісьменнікаў-землякоў і да айчыннай літаратуры. У гэтым годзе матэрыялы праекта мы накіравалі на 25-ы рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” і ў намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання” атрымалі першае месца.

Напрыканцы кастрычніка ў межах праекта “Чытаем кнігі мясцовых аўтараў” адбылася прэзентацыя кнігі Галіны Капцюг “Осень жизни”.

Галіна Ігнацьеўна нарадзілася 16 лістапада 1941 года на Мядзельшчыне. Скончыла Мядзельскую сярэднюю школу, Магілёўскае культпрасветвучылішча, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт). Працавала піянерважатай у Мядзельскім раёне, інструктарам Мядзельскага райкама камсамола, дырэктарам Дома піянераў. З 1968 года жыве ў Вілейцы. Працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў СШ №2, затым намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце СШ №1.

Читать полностью >>>

Share

Накануне векового юбилея Октябрьской революции в Любани прошли интересные праздничные мероприятия

    Накануне векового юбилея Великой Октябрьской социалистической революции в Любани состоялся круглый стол. На встречу были приглашены ветераны труда, пионеры, учителя Любанской средней школы и любанского сельского филиала Вилейской детской школы искусств.IMG_20171104_135840 Читать полностью >>>

Share

Казачны гадзіннік язненскай бібліятэкі

З мэтай развіцця чытацкай дасведчанасці дзяцей і падлеткаў, павышэння іх цікавасці да чытння і кнігі з пачатку 2017 года ў Язненскай сельскай бібліятэцы працуе “Казачны гадзіннік”.

-Што гэта такое? – запытаеце вы.

А адказ вельмі просты. “Казачны гадзіннік” – гэта кніжная выстава, якая знаёміць чытачоў з месяцамі ўсіх пораў года: зімы, вясны, лета і восені. Чытачы круцяць гадзіннік ў выглядзе кола, а час на гадзінніку супадае з нумарам на падарунку-сюрпрызе. Гэты сюрпрыз заключаецца ў тым, што дзеці не ведаюць, якую кнігу яны будуць чытаць, пакуль не раскрыюць падарунак.

Читать полностью >>>

Share

У вілейскім кінатэатры прайшло закрыццё фестывалю «Светлае слова»

IMG_4238

    Пачынаючы з 8 верасня, на працягу месяца кожны віляйчанін мог далучыцца да восеньскай культурнай падзеі – літаратурна-музычнага фестывалю «Светлае слова». Падзеі, якая ў першую чаргу прысвячалася 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 135-годдзю з дня нараджэння славутых паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама была накіравана на папулярызацыю беларускага слова і мастацкага чытання сярод навучэнцаў і моладзі Вілейшчыны. Падчас фестывалю ва ўстановах культуры, адукацыі і на базе Дома духоўнай асветы працавала 27 інтэрактыўных пляцовак, усе мерапрыемствы наведала больш паўтары тысячы чалавек, а ў конкурсах мастацкага чытання і аўтарскай песні прынялі ўдзел больш за сорак юнакоў і дзяўчат з устаноў адукацыі і культуры. У рамках фестывалю адбылася і дабрачынная акцыя – усе жадаючыя дапамагалі віляйчаніну Мікіце Ляшкевічу. Читать полностью >>>

Share

Водгукі светлага слова…

Літаратурна-музычны фестываль «Светлае слова» на Вілейшчыне распачаўся: насычаны яркімі падзеямі і сустрэчамі з цікавымі людзьмі, дзецьмі і  моладдзю, усімі тымі, хто неабыякава ставіцца да роднага слова. Ён запомніцца шматлікім наведвальнікам і гасцям. З 8-га па 14-га верасня актыўна працавалі 24 інтэрактыўныя пляцоўкі. Мерапрыемствы фестывалю наведала звыш за тысячу ўдзельнікаў.

Прыгажосць беларускага Слова на бібліятэчных пляцоўках неслі слухачам вядомыя віляйчане, якія ўвесь час застаюцца адданымі роднай мове: Барыс Манцэвіч, Антаніна Гарчакова, Уладзімір Ляшкевіч, супрацоўнікі Вілейскай раённай бібліятэкі імя Ганны Новік:  Іна  Лазар, Людміла Тонкавіч, Іна Лісіца, Алена Бабарыка і інш. Слова журналіста, прадстаўніка вельмі цікавай  і ў той жа час складанай прафесіі, гучала з вуснаў  заслужанага журналіста Рэспублікі Беларусь, карэспандэнта газеты «Мінская праўда» Марыі Кузаўкінай.

У год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Вілейскай раённай бібліятэцы імя Ганны Новік  аб дзейнасці першадрукара Івана Фёдарава распавядалі старшы навуковы супрацоўнік ДУ «Вілейскі краязнаўчы музей» Вольга Коласава і сябра Саюза архітэктараў СССР Анатоль Капцюг. Наведвальнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з унікальнай выставай кніг з фондаў музея (дарэчы, усе выставы на базе бібліятэк, Цэнтра эстэтычнага выхавання працуюць да 30 верасня ўключна).

Читать полностью >>>

Share

C книгой через века!

Минуты радостного чтенияP1160374

Сентябрь – месяц, в котором многое связано с книгой. В сентябре общественность страны отмечает День белорусской письменности, День знаний и День библиотек Беларуси. В преддверии главного праздника библиотек хочется вспомнить все самые значимые события 2017 года в мире белорусской книги.

500 лет назад (6 августа 1517 года) в Праге Франциском Скориной на древнебелорусском языке был издан “Псалтырь” –  первая печатная книга всех восточных славян. Читать полностью >>>

Share

15 сентября– День библиотек Республики Беларусь

P1150703

    В эту пятницу каждый влюбленный в книгу может    праздновать – 15 сентября в Беларуси отмечается День    библиотек. Мы встретились с заместителем директора ГУК  «Вилейская районная центральная библиотека им. А.Новик»    Галиной Авласович и поговорили о прошлом и настоящем  библиотеки. На разных должностях Галина Николаевна  работает в библиотеке с 1978 года и, соответственно, имеет          возможность сравнить.

– И, конечно, первый вопрос – не теснит ли бумажную книгу электронная?

– Нет. Я вижу это и по своим детям, и по посещению библиотеки. С широким распространением несколько лет назад электронной книги многие читатели обзавелись этим гаджетом. И поначалу казалось, что этот вариант чтения даже лучше – во всяком случае, дешевле, учитывая возможность (не всегда легальную) бесплатного скачивания книг. К тому же с электронной книгой проще быть в курсе книжных новинок. Однако вскоре оказалось, что качество чтения иное: электронка позволяет «проглотить» литературу, а книжный вариант – прочувствовать её. Читаешь бумажную книгу и «проживаешь» её. И это не только моё мнение. Должна отметить, что после спада интереса к библиотеке (а, наверное, и к чтению вообще) в девяностых – начале двухтысячных годов, сейчас мы констатируем другую тенденцию. А именно возрастание интереса к библиотеке. И не только среди детей, но и среди взрослых. Читать полностью >>>

Share

Тры пакаленні на Вілейшчыне прысвяцілі сваё жыццё хлебу

image1

Зямля карані трымае… …Такія словы пачула я ад Марыны Пашкевіч, маёй нядаўняй суразмоўцы, якая працуе бібліятэкатарам у Лыцавічах. І Марына Уладзіміраўна мае падставу так казаць. Гутарка ішла пра сям’ю, пра вёску і яе будучыню. Як ні круці, а менавіта вёска корміць усіх – і тых, у каго перад вачыма сельскі краявід, і тых, што кожны дзень бачаць урбаністычны пейзаж. Дзякуючы нястомнай працы людзей, якія нястомна шчыруюць на залатой ніве, з’яўляецца на паліцах магазінаў, а потым – на абедзенным стале, духмяны хлеб… Читать полностью >>>

Share

Бібліятэкар-хлебароб

20170826_143703-1_resized

Са школьных гадоў Жанна любіла чытаць. Кожную вольную хвіліну старалася праводзіць з кнігай.  У такія моманты нібыта трапляла ў іншую рэальнасць, перажывала ўсё тое, што выпадала на лёс герояў. Дзіўная рэч – кніга. Толькі яна здольна, нібыта машыну часу, вярнуць чалавека ў далёкую мінуўшчыну, а то, наадварот, –  занесці ў той час, які будзе…

Захапленне (а кажучы сучаснай мовай, хобі) дзяўчыны прывяло яе ў бібліятэчны каледж, у якім яна з задавальненнем вучылася. А затым было знаёмства з Віктарам Андрыеўскім, якое і стала лёсавызначальным. Неўзабаве маладыя пажаніліся, пачалі жыць у роднай вёсцы Віктара – Сосенцы. Жанна цёпла прыгадвае той перыяд свайго жыцця. Маладыя былі, толькі вучыліся жыццёвай навуцы. І настаўнікамі для іх былі блізкія людзі, аднавяскоўцы. Ды і адзіны сынок Руслан там убачыў свет, а цяпер вунь ужо сам бацька малой Ізабэлы… Читать полностью >>>

Share

“Вяртанне паэта на радзіму”

    “Жизнь должна как искра,

      яркой быть и вольной,

      Золотой – как звёзды, светлой –

      как мечта.”

      П. Малафей 

Клаўдзія  Дубовік. Імя гэтай таленавітай і энергічнай жанчыны ведае вялікая колькасць жыхароў Вілейшчыны. Яна аўтар зборнікаў вершаў, апавяданняў, эсэ і нават казак.

11 жніўня ў чытальнай зале ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік» адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Клаўдзіі Дубовік «Не трэба жыцця маіх дзён пазалоты…». Кніга прысвечана нашаму земляку — паэту Пятру Малафею.

IMG_9479

Читать полностью >>>

Share