Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Казачны гадзіннік язненскай бібліятэкі

З мэтай развіцця чытацкай дасведчанасці дзяцей і падлеткаў, павышэння іх цікавасці да чытння і кнігі з пачатку 2017 года ў Язненскай сельскай бібліятэцы працуе “Казачны гадзіннік”.

-Што гэта такое? – запытаеце вы.

А адказ вельмі просты. “Казачны гадзіннік” – гэта кніжная выстава, якая знаёміць чытачоў з месяцамі ўсіх пораў года: зімы, вясны, лета і восені. Чытачы круцяць гадзіннік ў выглядзе кола, а час на гадзінніку супадае з нумарам на падарунку-сюрпрызе. Гэты сюрпрыз заключаецца ў тым, што дзеці не ведаюць, якую кнігу яны будуць чытаць, пакуль не раскрыюць падарунак.

У кожную пару года выстава выглядае своеасабліва: зімой кнігі аформлены ў выглядзе навагодняга падарунка са сняжынкай, вясной – як нотны сшытак я з выявамі пералётных птушак, летам сюрпрызы аздоблены кветкамі, а восенню – гэта мяшэчкі з глоўным ураджаем бібліятэкі – кнігай!

Акрамя таго, кожны розыгрыш сюрпрызаў праходзіць у бібліятэцы весела і непаўторна. Вось і зараз, напачатку восеньскіх канікул, чытачоў сабрала бібліятэчнае мерапрыемства “Шчодрая восень”. У рамках мерапрыемства быў праведзены майстар-клас па выразанні белых лілей з яблыкаў, адбыўся баль-маскарад па матывах любімых кніг, дзеці “выпякалі” калабок, і  кожнаму з іх хацелася паказаць сваё майстэрства. Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі Рошчына Аліна, Ляшковіч Маргарыта, Гайбута Вікторыя, Міхаленя Лізавета, Крывенькая Маргарыта. Потым адбыўся розыгрыш кніжных мяшэчкаў, а мерапрыемства плаўна перамясцілася на танцавальню пляцоўку Язненскага СДК і прадоўжылася вясёлай дыскатэкай. І тут вельмі хочацца адзначыць нашу сумесную  творчую працу з калектывам Дома культуры. Яго работнікі Язневіч А. В. і Святоха А. А. заўсёды адкрыты для супрацоўніцтва ў любым напрамку, а разам мы робім адну вялікую справу – упрыгожваем і разнастайваем вольны час дзяцей і дарослых пазнавальнымі і забаўляльнымі мерапрыемствамі.

Наш казачны гадзіннік завряшае свой гадавы цыкл. Але работа кніжнай выставы на гэтым не спыняецца. Наперадзе – новыя ідэі і сюрпрызы!

 

Іна ЛІСІЦА, бібліятэкар Язненскай сельскай бібліятэкі

// Шлях перамогі. – 2017. – 4 лістапада. – с. 7. — № 87.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий