26 красавіка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Вілейскай раённай бібліятэкі ў рамках праекта “Чытаем кнігі мясцовых аўтараў” адбылася сустрэча з сучасным пісьменнікам, былым намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Шлях перамогі”, Барысам Флоравічам Манцэвічам, якому ў гэтым годзе споўнілася 85 год.
Архивы рубрики ‘Юбилейные даты’
Максім Гарэцкі. Цікавыя звесткі.


Максім Гарэцкі меў добрую музычную памяць і граў на скрыпцы, балалайцы, з захапленнем слухаў і запамінаў народныя песні.
Гарэцкі пачынае адбыванне вайсковай павіннасці ў царскай арміі 1 ліпеня 1914 года. Гэта супала з пачаткам Першай сусветнай вайны. Максім трапіў на фронт ужо 24 ліпеня і ўдзельнічаў у жорсткіх баях. Найбольш страшны бой быў 27 жніўня пад Аленбургам(Прусія), за гэты бой Максім быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4-й ступені. Читать полностью >>>
210 гадоў з дня нараджэння славутага беларускага драматурга, празаіка і паэта Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча


Цікавыя звесткі пра Дуніна -Марцінкевіча


Литературное путешествие “Казкі жыцця Якуба Коласа” в Долгиновской сельской интегрированной библиотеке


4 ноября в шестой школьный день библиотекарь Долгиновской сельской интегрированной библиотеки провела литературное путешествие “Казкі жыцця Якуба Коласа” для учащихся ГУО “Долгиновская средняя школа”.
Літаратурны OPEN-AIR. Пераможцы конкурсу выразнага чытання.


1-ая ўзроставая група (дзеці да 4 кл.)
Дыпломам 1 ступені ўзнагароджана Дар’я Сарокіна, вучаніца ДУА “Вілейская гімназія №2”. Яна прапанавала кампазіцыю з твораў Івана Лашуткі “Мой верш” .
Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны Мікіта Пуцэйка, вучань ДУА “Пачатковая школа №6”. Ён прачытаў верш Алеся Дудара “Скарына”.
Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана Марыя Келлер, вучаніца ДУА “Любанская сярэдняя школа”. Прагучаў верш Пімена Панчанкі “Дзеці вайны”.
Дыпломамі ў намінацыі «Самы юны выканаўца» узнагароджаны выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад №8” Яўгенія Ткачэнка і Іван Новаш. У іх выкананні мы пачулі вершы Алены Варанец “Пакарміце Мурку” і Васіля Жуковіча “Бабка ўнучка частавала”.
Дыпломам у намінацыі «Самы абаяльны выканаўца» узнагароджана Ангеліна Прохарава, вучаніца “Пачатковай школы №6”. Яна прачытала верш Таццяны Цвірка ”Край любімы мой”. Читать полностью >>>