21 студзеня ў Крывасельскай сельскай бібліятэцы адбылося падарожжа па творах А. Якімовіча “Таленавіты казачнік”, прысвечанае да 120-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Алесь Якімовіч – дзіцячы празаік, паэт, які ўнёс значны ўклад у развіццё жанру літаратурнай казкі.
Падчас мерапрыемства вучні даведаліся пра асноўныя падзеі жыцця і творчасці пісьменніка, пазнаёміліся з вядомымі казкамі “Каваль Вярнідуб”, “Вераб’ёвы госці”, а таксама прынялі ўдзел у міні-віктарыне.

2 февраля, 2024
villib
Опубликовано в рубрике


































