Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Пясняр душы народнай

З нагоды юбілейнай даты народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа ў Ільянскай сельскай інтэграванай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прысвечанае 140-годдзю з дня яго нараджэння. 3 лістапада вучні другога класа ДУА «Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымоця» чыталі вершы і казкі Якуба Коласа. Коласаўскае слова пра шчырую любоў да роднага краю, неабходнасць абараняць бацькоўскі парог, памятаць гісторыю і свае карані і сёння ўражвае актуальнасцю і выступае духоўнай асновай сучаснага грамадства. Класікі жывуць вечна ў сваіх творах, і калі мы будзем іх перачытваць, яны будуць  жыць у нашых сэрцах, дапамогуць развіць беларускую культуру і нашу родную Беларусь.

 

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий