Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Прэзентацыя кніжнай выставы

16  красавіка ў Вязынскай сельскай бібліятэцы адбылася презентацыя кніжнай выставы прысвечаная 75 годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і перакладчыка Жука Алеся.

Алесь Жук –  адзін з самых цікавых беларускіх празаікаў, творы якога вызначаюцца глыбокім філасофскім зместам. Пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, жыццёвыя праблемы і іх пераадоленне, адносіны чалавека да працы, да прыроды. За свае творы Алесь Жук неаднаразова быў адзначаны літаратурнымі прэміямі. Так  празаік з’яўляецца лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1978) за кнігу “Зоркі над палігонам”, Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1982) за кнігу “Паўстанак вяртання” і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа (1992) за кнігу “Праклятая любоў”. Па творах пісьменніка  былі зняты мастацкія фільмы. З біяграфіяй аўтара і яго самымі вядомымі творамі, такімі як “Паляванне на апошняга жураўля”, “Праклятая любоў” і інш., навучэнцы пазнаёміліся ў час наведвання кніжнай выставы “ Каб чалавек быў чалавекам”, аформленай у бібліятэцы да юбілею пісьменніка.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий