Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Цікавыя звесткі пра Дуніна -Марцінкевіча

  • Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Дунін-Марцінкевічаў гербу «Лебедзь». Далёкія продкі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, калі верыць друкаваным гербоўнікам, паходзілі з Даніі (польск.: duńczyk — датчанін).1

  • Вядомы два фотаздымкі В.Дуніна-Марцінкевіча, яны зроблены ў пачатку 1860-х гг. знакамітым мінскім фатографам А. Прушынскім. На адным з іх, групавым, сярод людзей, з якімі сфатаграфаваны пісьменнік і яго дачка Каміла, шмат хто апрануты ў вопратку паўстанцаў 1863 г. – чамаркі са стаячым каўняром і цёмнымі гарызантальнымі палоскамі на грудзях. На адзіночным здымку – сам В.Дунін-Марцінкевіч у чамарцы. Між тым нашэнне такой вопраткі было строга забаронена і невыкананне забароны сімвалізавала ўдзел яе носьбіта ў патрыятычным руху.2
  • Падчас паўстання 1863-1864 гг. абвінавачваўся ў распаўсюджванні «шкодных для ўрада» ідэй. Паліцыя прыпісвала яму аўтарства антыўрадавых выданняў (напрыклад, «Гутаркі старога дзеда»). У кастрычніку 1864 г. В. Дунін-Марцінкевіч быў арыштаваны ў мяст. Свір Свянцянскага пав. (цяпер Мядзельскі р-н) і дастаўлены ў Мінск. Больш года адседзеў ён у у мінскім турэмным замку, пакуль вялося следства. Да самай смерці Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч заставаўся пад наглядам паліцыі. Дачка Каміла за сувязь з паўстанцамі была выслана ў Сібір і з 1863 адбывала ссылку ў Салікамску.3.

  • Валодаў некалькімі мовамі, выдатна ведаў беларускую вусна-паэтычную творчасць, пісьмовыя літаратуры (польскую, рускую, украінскую, французскую).

  • За сваё жыццё Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ажыццявіў шматлікія падарожжы па Беларусі, а таксама ў Пецярбург, Маскву, Варшаву, Кіеў, Коўна. Ён сустракаўся і падтрымліваў сяброўскія адносіны з Станіславам Манюшкам.5

  • Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч пісаў па-беларуску і па-польску.

  • Значная частка твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, у тым ліку камедыі, не ўбачылі свету пры жыцці аўтара
  • Менавіта, падчас службы ў пана Бараноўскага, Вінцэнт знаёміцца з яго дачкой Юзэфай, у якую моцна закахаўся. Бацькі былі супраць іх шлюбу. У вачах будучага цесця Вінцэнт быў «гарбатым мужланам», да таго ж зусім збяднелым. А дачцы пана Бараноўскага на той час мінула ўсяго 16 гадоў. Не звяртаючы ўвагі на ўсё гэта, Вінцэнт выкрадае сваю каханку бярэ з ёй шлюб.
  • У Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча было сем дзяцей.
  • Дзеці В. Дуніна-Марцінкевіча – дачка Каміла і сын Міраслаў – у канцы 1840-х гг., яшчэ ў падлеткавым узросце, набылі вядомасць як таленавітыя піяністы-выканаўцы, выступалі з канцэртамі ў Мінску, Вільні, Кіеве, Варшаве.

     

    Да 210-годдзя з дня нараджэння славутага беларускага драматурга, празаіка і паэта Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, якое адзначаецца 4 лютага, публічныя бібліятэкі горада и раёна прадставяць выставачныя экспазіцыі мастацкіх твораў аўтара і матэрыялаў біяграфічнага характару. На працягу тыдня ў бібліятэках раёна пройдуць пазнавальныя гадзіны і віртуальныя экскурсіі “Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы”.

     

     

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий