Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Да Дня ведаў: цікавыя сустрэчы з цікавымі людзьмі

Ці шмат сярод нас знойдзецца людзей, здольных мэтанакіравана прысвяціць вывучэнню гісторыі роднага краю, Радзімы ў шырокім і вузкім значэнні гэтага слова? Не шкадаваць для гэтага сіл. Уласных сродкаў і вольнага часу … Для збору інфармацыі прыходзіцца не адну гадзіну правесці ў архівах, бібліятэках, не раз кансультавацца са спецыялістамі, пераадольваць сотні кіламетраў, каб сустрэцца са сведкамі падзей, старажыламі… 
Для гэтага неабходна любіць свой край, сваю Радзіму, любіць аддана, як любіць госць ДУА “Залескі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” і Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі, ураджэнец нашай Вілейшчыны, падпалкоўнік у запасе МУС Рэспублікі Беларусь, краязнаўца, гісторык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Стэфанавіч Плавінскі. Другога верасня на ўрачыстай лінейцы ён павіншаваў навучэнцаў школы з першым званком, Днём ведаў. Сустрэча з гэтым цікавым чалавекам прадоўжылася на Уроку ведаў “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі”. З году ў гісторыю роднага краю пішуць самі жыхары, якія жывуць тут, пішуць сваімі поспехамі, дасягненнямі, сваім талентам. Любой дзяржаве патрэбны адданыя ёй людзі, якія не толькі любяць той край, дзе нарадзіліся і жывуць, але і стараюцца зрабіць жыццё ў ім яшчэ лепшым, больш упарадкаваным і шчаслівым, і не горшым, чым у суседзяў. Найбольш паспяхова гэтыя задачы могуць быць вырашаны шляхам далучэння вучняў да ўдзелу ў краязнаўчай рабоце, бо чалавек, які не ведае свайго мінулага, не мае будучыні. Назіраючы за жыццём сваёй краіны, знаёмячыся з яе гісторыяй, даследуючы свой радавод, вучні вучацца па-сапраўднаму любіць сваю краіну, даражыць ёю.
Краязнаўца, аўтар кніг “500 лет роду Плавинских”, “Латыгольская летопись”, “Долгиновская летопись” падзяліўся вопытам збору матэрыялу, складання радаводнага дрэва. На пытанне слухачоў, дзе можна знайсці звесткі пра свой радавод, пра вёску, Аляксандр Стэфанавіч адказаў, што яму шматразова давялося ездзіць па архівах не толькі Мінска, але і Маладзечна, Вілейкі, і нават пабываць у Львове. Не менш цікава ўсім прысутным было пачуць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны з кнігі “Подпольщики без грифа “секретно” і “Куропаты- у истоков исторической сенсации”.
Аляксандр Стэфанавіч Плавінскі ўлюбёны ў сваю Радзіму і гэтай любоўю ён захапляе ўсіх навокал. Прагнучы сам ведаць і адчуваць свет, вядзе за сабой моладзь, аматараў гісторыі і ўвогуле ўсіх нераўнадушных людзей. Урок ведаў стаў для ўдзельнікаў сустрэчы сапраўдным урокам гісторыі, урокам памяці.

Аўтар: Майхерская Галіна Іванаўна, бібліятэкар Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі

 

ct91oi8Kt4c

nvEZzb9HNb0

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий