Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Дзень ведаў у раённай бібліятэцы

Кожны год у першыя дні верасня ў раённай бібліятэцы імя Ганны Новік шматлюдна. Пачатак навучальнага года аб’ядноўвае тых, хто з павагай ставіцца да роднага слова.

Сёлета на сустрэчу з кнігай у чытальную залу прыйшлі вучні гімназіі № 1 “Логас”. Да сустрэчы была аформлена кніжная выстава, на якой дэманстраваліся выданні мясцовых аўтараў.

IMG_20190902_102655

IMG_20190902_105259

 

Асаблівасць мерапрыемства – сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельнікам Свята пісьменнасці ў Слоніме У. Цануніным. Уладзімір Яфімавіч прадставіў свае вершы і аўтарскія песні, расказаў пра форум у Слоніме.

IMG_20190902_102709

IMG_20190902_103451

IMG_20190902_104515

IMG_20190902_104730

IMG_20190902_105225

 

Таксама, у рамках Адзінага дня бяспекі, бібліёграф Гуліцкая Я.П. падрыхтавала для вучняў кніжную выставу “Для іх чужой бяды не бывае”, прысвечаную службам МЧС, на якой  было прадстаўлена 15 крыніц друку і бібліяграфічны агляд перыёдыкі “Пажарныя гісторыі на Вілейскай тэрыторыі” (па старонках часопіса “Служба спасения” і раённай газеты “Шлях перамогі”.)

IMG_20190902_105150

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий