Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

95 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава

Я ‒ беларус, мая родная мова ‒ беларуская.

Васіль Быкаў

19 чэрвеня 2019 года класіку беларускай літаратуры Васілю Быкаву споўнілася б 95 год.

1-696x572

Імя Вaciля Быкaвa ў нaцыянaльнaй лiтapaтypы i для ўcёй Бeлapyci – знaкaвae. Гэтa iмя пa-caпpaўднaмy вялiкaгa пicьмeннiкa, якoгa пpы жыццi нaзывaлi клaciкaм i дyxoўным пpapoкaм нaцыi. Ён быў для Бeлapyci лiтapaтypным гeнieм, якi cтвapыў выдaтныя твopы, глыбoкyю фiлacoфiю гyмaнiзмy.

Васіль Быкаў – гэта і ўнікальная эстэтычная з’ява ў айчыннай і сусветнай літаратуры, гэта і найвялікшая ступень мастацкай праўдзівасці, глыбіня пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі, рэдкасная вастрыня і рэчыўнасць вобразнага бачання свету, фенаменальная своечасовасць большасці публікацый, небывалая ўдзельная вага вобразнага і публіцыстычнага слова, прытчавая шматзначнасць і прарочая відушчасць.

artworks-000167826667-q1cwfw-t500x500

Асноўная тэма ўсіх твораў Быкава – вайна. Пiсьменнiк адчуваў сваю адказнасць за праўдзівае яе адлюстраванне. Але ж пісаць ён пачаў не адразу пасля таго, як вярнуўся. Хацелася на многае забыцца, перерваць сувязь з мінулым, пачаць новае жыццё. Зведаўшы неймаверны цяжар франтавога жыцця, пісьменнік не здолеў забыць перажытае. Ды яшчэ ў друку пачалі з’яўляцца творы, якія паказвалі не тое, што В. Быкаў бачыў на вайне. І гэта прымусіла яго пачаць пісаць.

книги Быков В

Пісьменнік не пісаў пра саму вайну, яе падзеі, яго зацікавіла іншае – чалавек на вайне. У цэнтры твора аўтар ставіў чалавека ў экстрэмальных умовах, калі, як лічыў пісьменнік, герой раскрываецца поўнасцю. Бачны ўсе яго добрыя і адмоўныя якасці. Даследаваць подзвіг і яго вытокі, паказаць чалавека, які здзейсніў подзвіг і паказаў высокія маральныя якасці, — такую мэту паставіў Васіль Быкаў перад сабой, пачынаючы сваю творчую дзейнасць. “Гаварыць няпраўду аб вайне – не толькі амаральна, але і злачынна, як ў адносінах да мільёнаў яе ахвяр, так і ў адносінах да яе будучыні. Людзі Зямлі павінны ведаць, ад якой небяспекі яны пазбавіліся і якой цаной дасталася ім гэтае збавенне”, — так акрэсліў сваю пазіцыю В. Быкаў у час выступлення на з’ездзе пісьменнікаў у 1981г.

У сваіх творах пісьменнік не проста сцвярджае, а перасцярагае, б’е ў набат, што разбурэнне духоўнасці, векавой народнай маралі намнога страшней за акупацыю, за рабства. Няма апраўдання здрадзе. Усё канчаецца, і рабства таксама скончыцца. Пры ўмове, што ў зарабаваным народзе не вынішчана маральнасць і духоўнасць, бо іх вынішчэнне – працэс незваротны. Гэта галоўнае ў творах В. Быкава: ён звяртаецца да нашага сумлення, чалавечай годнасці, вучыць быць праўдзівымі, ніколі не скарацца перад абставінамі, быць вартымі звання Чалавек.

Некалькі фактаў пра Васіля Быкава,

якія ведае не кожны беларус:

  • Быкаў мог стаць мастаком ці скульптарам.
    Далёка не кожны беларус ведае, што свой лёс Быкаў мог звязаць з маляваннем, калі б… не загад Сталіна. Пасля заканчэння школы ва ўзросце 15 год Васіль Уладзіміравіч паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Але правучыўся там толькі год. У сваёй аўтабіяграфічнай аповесці “Доўгая дарога дадому” ён сціпла ўспамінаў: “Вучыцца там доўга не прыйшлося, бо ў 1940 годзе стыпендыю адмянілі, і гэтая абставіна вярнула мяне ў вёску”.

Аднак гэты эпізод з жыцця насамрэч быў больш драматычным, успамінала сястра класіка Валянціна Уладзіміраўна. Акрамя таго, што стыпендыі адмянілі, за навучанне пачалі браць плату, суадносную з коштам каровы. Аднак прадаць жывёлу – значыла выракчы звычайную вясковую сям’ю на галодную смерць.

Звычка маляваць нешта ў нататніках падчас размоў захавала для нас нешматлікія малюнкі пісьменніка. А некаторыя замалёўкі, зробленыя ў вайну, сталі вокладкай для кнігі Быкава “Мёртвым не баліць”.

Презентация Microsoft PowerPoint

  • На вайне некалькі разоў выпадковасць уратоўвала яго ад смерці.
    У самым пачатку вайны ён трапіўся каменданцкаму патрулю, яго хацелі расстраляць, і нават вывелі ў двор, але чырвонаамеец пашкадаваў юнака, загадаў уцякаць: «І я рвануў праз бульбоўнік да блізкай праломіны ў плоце, чакаючы, што ён зараз у мяне стрэліць. Ён і сапраўды стрэліў, але ўгару, як я зразумеў бегучы, хоць і не азірнуўся нават».
  • Пісьменніка памылкова “пахавалі” падчас вайны і ўшанавалі на помнікавым абеліску.

Падчас удзелу ў Кіраваградскай аперацыі (Украіна) на Вялікай Айчыннай вайне Васіль Быкаў быў цяжка паранены ў плячо і жывот. Памылкова яго запісалі як загінулага, а родныя Быкава атрымалі “пахаронку”. Да таго ж яго імя было засведчана на помнікавым абеліску ў гэтых мясцінах.

Аднак адна дэталь дапамагла сям’і зразумець, што ўсё гэта памылка: перад “пахаронкай” родныя атрымалі ліст ад самаго Васіля Быкава. Пазначаная дата сведчыла, што ліст ад сына быў адпраўлены пазней за паведамленне пра гібель.

“Я напісала пісьмо Васілю, што “пахаронку на цябе палучылі”. Тады ён адказаў: “Ну, праўда, я быў біты, але не дабіты!” Любіў пажартаваць”, – расказвала сястра класіка.

  • Быкаў быў зацятым аўтааматарам, меў спачатку «Жыгулі», потым «Волгу» і любіў рэмантаваць аўтамабілі – прычым прапаноўваў свае паслугі і сябрам.

inx960x640

  • На пачатак 90-ых, паводле звестак Бібліятэкі Кангрэсу ЗША, творы Васіля Быкава былі перакладзеныя на 52 мовы.
  • Для магілы Быкава прывезлі валун з Фінляндыі. З 1997 года пісьменнік жыў за межамі Беларусі. Спачатку па запрашэнні ПЭН-цэнтра Фінляндыі жыў у наваколлі Хельсінкі, потым у Германіі, а потым у Чэхіі. Вярнуўся на Радзіму толькі за месяц да смерці. Калі Быкаў памёр, яго пахавалі ў Мінску. На магіле ўсталяваны валун, які прывезены з Фінляндыі. Знаходзячыся ў гэтай краіне, пісьменнік часта любіў сядзець на гэтым камені і разважаць.

2-696x517

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий