Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Вілейшчына літаратурная

2019 год для Вілейшчыны культурнай праходзіць пад знакам святкавання 105-гадовага юбілею Ганны Новік, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, імя якой носіць ГУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка”. У сувязі з гэтай датай у чытальнай зале 18 чэрвеня адбылася паэтычная старонка “Кніжная палітра Вілейскага раёна”.IMG-d4e465eccdce88e030189c2b8564ed78-V - копия

Супрацоўнікам бібліятэкі атрымалася паказаць вучням ДУА “Вілейская гімназія №1“Логас” нашу шаноўную зямлячку – грамадзяніна, патрыёта, змагара – сапраўднай жанчынай, пачуццёвай, рамантычнай.

На гэтым мерапрыемстве гаварылі таксама пра творчасць і прафесійнае сумленне, пра талент, душу і духоўную культуру Івана Лашуткі, Уладзіміра Цануніна, Віктара Кажуры, Антаніны Гарчаковай, Барыса Манцэвіча, Клаўдзіі Дубовік, , Галіны Капцюг, Марыі Лазовік і іншых літаратараў-землякоў.

SDC16180

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий