Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

А. Гарчакова “Яе вёсны”

КАЖУЦЬ, што жыццё паэта ў яго творах. I гэта сапраўды так. Творчасць Ганны Новік вельмі шматгранная. Яна паказвае гераічнае мінулае і сучаснасць Беларусі, яе чароўныя пейзажы, услаўляе чалавека-працаўніка, раскрывае яго думы і адчуванні. Але аб чым бы ні пісала паэтэса, – на першым плане чалавек і свет чалавека, ён – галоўны аб’ект лірыкі Г. Новік. Аб гэтым сведчыць пільная ўвага яе да самых звычайных штодзённых спраў і патрэб чалавека. Гэта вершы «Дзень Перамогі», «Хлебаробам», «Працаўнікам палёў» і іншыя.

Усё пад сілу. Хлебароб надзейны!

Ён як граніт у шчасці і ў бядзе:

У год звычайны ці ў юбілейны

Ён свой народ ні ў чым не падвядзе.

Нялёгкай была маладосць Ганны Аляксееўны. Чатыры гады турмы, бясконцых допытаў і катаванняў пакінулі глыбокі след у сэрцы. Трэба было мець вялікую сілу волі, каб у такіх умовах пісаць пра свой народ, пра свой любімы край.

Яркім прыкладам з’яўляецца яе верш «У загоне».

Адзінае жаданне беларуса ў той час было, каб хоць чым накарміць сям’ю. Ганна Новік з упэўненасцю заяўляе:

Будзе хлеба аж да жніва,

Будзе бульбы да Пятра,

А толькі ўсцяж крапіва,

Хоць пасеяў, наараў.

Нядоўга свяціла сонца пасля вызвалення заходніх беларусаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны Ганна Новік зноў падпольшчыца. Свой грамадзянскі абавязак бачыць яна ў барацьбе з ворагам за шчасце народа. I сёння не залечаны гэтыя раны вайны, не гояцца яны ў сэрцах матак, якія страцілі сыноў і дачок. Аб суровых і гераічных гадах вайны, нязгаснай памяці народнай шмат вершаў у Ганны Новік. Гэта вершы «Ля вечнага агню», «Помнік Перамогі», «Сын» і іншыя.

Мілітарыстам – ганьба і праклён

Ад нас, жывых, і гэтых абеліскаў!

I не :заць нам; дарагіх імён

Да болю родных і да болю блізкіх.

У вершы «Роздум і пажаданні старога года» –

А людзі добрыя, працоўныя,

У міру хай жывуць вякі,

На ўсёй зямлі па-брацку роўныя…

Ганну Новік заўсёды цікавіць чалавек незалежна ад пасады і звання. Яна абараняе дабрату і спагаду паміж людзьмі, узмацняе ўвагу да маральна-этычнай праблемы, да пытанняў сумлення і чалавечай чысціні. Не пакінулі чытача раўнадушным апавяданне «Замужжа бабы Марыны», верш «Ліст да сябра», «Сказ пра сяброўства», «Гадзіна чакання», «Начная размова», «Я люблю па-ранейшаму».

Доўгі час паэтэса жыла ў вёсцы Варонічы. Ні адна падзея не застаецца не заўважанай пільным вокам Ганны Новік. Нехта пачаў піць, нехта нядобра паводзіць сябе ў сям’і, нехта абыякава адносіціда да службовых абавязкаў. Усё гэта тэмы нашага жыцця, якія выліваюцца ў вершах «Смецце з хаты», «Добры падыход», «Цётка Франя з цёткай Валяй».

Верш «Добры падыход»

Гаварылі раз зайцы:  

Аграномы малайцы,

Бо ў калгасны агарод

3 лесу добры падыход.

Зайкі ноччу падышлі

На капусныя палі,

Тры абгрызлі качаны,

Усей сямейкаю яны…

А ўвечары, калі

Палі росы на палі,

Вартаўнік у тэлефон

Гаваарыў: «Алё! Антон!

Запрагай сваю «Пабеду» .

Ды скажы. свайму суседу,

Ды мяхі са тры бяры;

Я сустрэну на двары!»

Укалгасны агарод

3 лесу добры падыход!”

У многіх лірычных творах гучыць вялікая любоў да роднай зямлі, да нашай Вілейкі, дзе прайшла маладосць паэтэсы, дзе сустрэла яна вельмі многа цікавых людзей. Радуе яе кожны новы будынак у нашым горадзе, выклікаюць ўспаміны многія мясціны.

Люблю цябе, прыгожая Вілейшчына,

Як родная дачка цябе люблю

3 калгасамі, што на табе размешчаны,

Снягамі, што акуталі зямлю,

3 заводамі на сённяшніх ускраінах

Усім нам дарагога гарадка.

Многія вершы Ганны Новік абагульняюць яе значны жыццёвы вопыт.

Праляцелі гады,

Я сівою бабулькаю стала.

На дарогах сляды,

Як магла, я свае пакідала…

Задуменна стаю

Усё на вуліцы Першага Мая,

Маладосць я сваю,

Што ў няволі прайшла, успамінаю.

Ганна Новік вельмі любіць дзяцей, шмат твораў прысвячае маладому пакаленню нашай Зямлі. Вучні нашай школы з цікавасцю сустракаюць кожны яе верш на старонках раёнкі. Збіраюць іх, чытаюць, вучаць, стварылі свой зборнік вершаў Г. Новік. І, карыстаючыся імі, гурткоўцы саставілі нават кампазіцыю «Край мой родны, Вілейшчына».

Частым госцем яна была ў школах горада і раёна. Іменна аб адной такой сустрэчы ў СШ № 3 напісаны гэты верш: (верш нідзе не друкаваўся).

Хоць і закончана сустрэча

І ў зале вас даўно няма,

Аднак у гэты добры вечар

Пра вас я думаю сама.

Яшчэ у вачах мільгаюць твары

І школьнай формы прыгажосць,

Як любы вобраз светлай .мары,

Як успамін пра маладосць.

Яшчэ ў душы гучаць прыемна

Званочкі юных галасоў

І рэзка, й мякка, і напеўна,

Залежна ад значэння слоў.

І рада я, што непаседы,

Як і спакойныя, заўжды

Упарта цягнуцца. да ведаў

Ва ўсе юначыя гады.

Хай будзе вам карысцю значнай,

Як.дождж на ўсходы, на палі,

Сустрэча наша, што ўдачна

У трэццяй школе правялі.

Прайшло шмат год, вучні, што прымалі ўдзея у конкурсе на лепшага чытальніка вершаў Ганны Новік, сталі дарослымі, але граматы з подпісам старшыні журы, самой паэтэсы, берагуць, як дарагую рэліквію.

Кожны новы твор Ганны Новік – багаты матэрыял для роздуму. Усе яны прасякнуты аўтарскім хваляваннем за лёс герояў, любоўю да чалавека.

Сёння мы шчыра віншуем Ганну Аляксееўну са слаўным юбілеем – 80-годдзем, жадаем здароўя, творчых поспехаў і верым, што яна ўзбагаціць нашу беларускую літа- ратуру новымі слаўнымі творамі. Ды і сама яна ўсё гэта сказала сваім вершам «Роздум»:

Люблю цябе, складанае жыццё,

3 усім, што маеш, чым само багата,

Далоў хандру, сумненні і ныццё!

Яшчэ да мэты мне далекавата!

Вершы Ганны НОВІК

ШЧЫРАСЦЬ

Ты жывеш недалёка,

У «Кітайскай сцяне».

Калі мне адзінока –

Зазірні да мяне.

Я сустрэну як шчасце,

Сум ураз адганю

I душу сваю насцеж

Прад табой адчыню.

I ніхто не азмрочыць –

Гэткай сілы няма.

Прада мной твае вочы,

Прада мной ты сама,

Дарагая такая,

Як ніколі ніхто.

На грудзях расхрыстаю

Я тваё паліто.

Прыгарну моцна, шчыра,

Нібы скарб да сябе,

I не так, як куміра,

А жывую цябе.

На хвіліну забуду

Аб усім аб другім,

Зачарована цудам

Залатым, дарагім.

I як быццам уп’юся

Ад прыемных хвілін.

Я табе пакланіося З

За той момант адзін.

За хвіліну сустрэчы,

Што адчуць я магу;

За прывет чалавечы

У цябе я ў даўгу.

Ты жывеш недалёка,

У «Кітайскай сцяне».

Калі мне адзінока,

Завітай да мяне.

Дзед Пракоп

Пракоп пражыў нямала,

Цэлых восем дзесяткоў,

А дакладней, неставала

Закругліцца – двух гадкоў.

Бачыў добра. Чуў – не дрэнна,

Быў старанны, не ляны,

Ды не гнулася калена

Ад Айчыннае вайны.

Працаваў на полі летам –

Ноччу поле вартаваў,

Супакою прайдзісветам

Ні хвіліны не даваў.

Апране сваю жакетку,

Сядзе верхам на каня

I калгасныя палеткі

Аб’язджае аж да дня.

Так было гадоў нямала.

Меў пашану ад людзей,

Аж пакуль пара настала

Новых думак і падзей.

Дзіўнавата. Непрывычна

Для старых яго вушэй,

Але пэўна гістарычна

Гаварылі там, вышэй…

Нейкі фактар, паскарэнне,

Перастройка… Думаў дзед,

Маладое пакаленне

Размахнецца тут як след.

Амаль дзевяць год мінула,

Дзед Пракоп засумаваў,

Бо прыціхлі ўсе агулам.

I настрой ва ўсіх упаў.

Фактар – дзесьці ўжо згубіўся,

Паскарэння – не было.

Дзед змарыўся, зажурыўся:

Абязлюдзела сяло.

Апусцелі ў вёсках хаты,

Апусцелі хутары,

Магазінчык небагаты

Пабяднеў разы ў тры…

Нестабільна ўсё на дзіва,

Дню наступнаму не вер,

То растуць кааператывы,

То знікаюць зноў цяпер.

Распладзілі нефармалаў,

Мітынгуюць гарады,

Дысцыпліна працы ўпала

У апошнія гады…

І старому стала ясна,

Што, пачаўшы ад жылля,

Дзед уверсе й дзед калгасны,

Гэта – неба і зямля.

Раўнапраў’е – на паперы,

У якое столькі год

Наш народ, здаецца, верыў

I чакаў яго народ.

Не пад сілу для старога

Столькі спраў і столькі слоў…

У канюшню здаў Сівога

I на пенсію пайшоў.


ТАПОЛЯ

У пасёлку, што мяжуе з полем,

У старой бабулькі, ля варот,

Вырасла вялізная таполя,

А расла, напэўна, сотню год.

А самой бабулі дзевяноста.

I яна вось тут, не навасёл,

Памятае, як таполя ростам

Абганяла хаты навакол.

А калі ўжо вырасла дзяўчынкай

(I зусім не так тады жылі),

Вёснамі ў таполі на галінках

Клейкія пупышачкі раслі.

Пахлі гэтак хораша, адменна,

Што аж захаплялася душа,

А сама, вядома што, нязменна

Не давала бабцы ні граша.

Нават цені кідала на градкі,

А з паліўкай бабцы – не ў руку,

Ды яна казала: «Усё ў парадку,

Шмат было складаней на вяку…»

Усім было ў пасёлку добра, міла

Ад таполі той немаладой,

Што сялянам цень і пах дарыла

Шмат сваіх нялічаных гадоў.

У мяне цяпер асфальт, не поле;

Гарадскі, а не сялянскі дом,

Ды расце разгалістай таполя,

Быццам тая, за маім акном.

I яна даўно не маладая.

I за гэты дом крыху ніжэй.

Ад вятроў заходніх засланяе

I ад летняй спёкі беражэ.

I штодзённа мне напамінае –

Цеплыню душы сябрам дары,

А з радзімым беларускім краем,

Як заўсёды, шчыра гавары.

Антаніна ГАРЧАКОВА

// Шлях перамогі. –1994. – 26 сак.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий