Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

А. Гарчакова “Услаўляе чалавека”

Напэўна, няма на Вілейшчыне школы, дзе б не пабывала наша зямлячка паэтэса Ганна Аляксееўна Новік. Яе запрашаюць навучэнцы і настаўнікі ў дні свят, на вечары паэзіі, проста так, пагутарыць, памарыць аб жыцці былым і сучасным.

КАЖУЦЬ, што жыццё цаэта ў яго творах. I гэта сапраўды так. Творчасць Ганны Новік вельмі шматгранная. Яна паказвае гераічнае мінулае і сучаснасць Беларусі, яе чароўныя пейзажы, услаўляе чалавека-працаўніка, раскрывае яго думы і адчуванні. Але аб чым бы ні пісала наэтэса, – на першым плане чалавек. I свет чалавека. Ен – галоўны аб’ект лірыкі Г. Новік. Аб гэтым сведчыць пільная ўвага яе да самых звычайных, штодзённых спраў і патрэб савецкага чалавека. Гэта вершы «Юбілею Кастрычніка», «Першамай», «Хлебаробам», «Працаўнікам палёў» і іншыя.

Нялёгкай была маладосць Ганны Аляксееўны. Чатыры гады турмы, бясконцых допытаў і катаванняў пакінўлі глыбокі след у сэрцы. Трэба было мець вялікую сілу волі, каб у такіх умовах пісаць пра свой народ, пра свой любімы край. Яркім прыкладам таму з’яўляецца яе верш «У загоне».

Нядоўга свяціла сонца пасля вызвалення заходніх беларусаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны Ганна Новік зноў падпольшчыца. Свой грамадзянскі абавязак бачыць яна ў барацьбе з ворагам за шчасце народа. Аб суровых і гераічных гадах вайны, нязгаснай памяці народнай шмат вершаў у Ганны Новік. Гэта вершы «Ля вечнага агню», «Помнік Перамогі», «Сын» і іншыя.

Ганну Новік заўсёды цікавіць чалавек незалежна ад пасады і звання. Яна абараняе дабрату і спагаду наміж людзьмі, узмацняе ўвагу да маральна-этычнай праблемы, да пытанняў сумлення і чалавечай чысціні. Не пакінулі чытача раўнадушнымі апавяданне «Замужжа бабы Марыны», вершы «Ліст да сябра», «Сказ пра сяброўства», «Гадзіна чакання», «Начная размова», «Я люблю па-ранейшаму».

Доўгі час наэтэса жыла ў вёсцы Варонічы. Ні адна падзея не застаецца незаўважанай пільным вокам Ганны Новік. Нехта пачаў піць, нехта нядобра паводзіць сябе ў сям’і, нехта абыякава адносіцца да службовых абавязкаў. Усё гэта – тэмы нашага жыцця, якія выліваюцца ў вершах «Смецце з хаты», «Добры падыход», «Цётка Франя з цёткай Валяй».

Ганна Новік вельмі любіць дзяцей, шмат твораў прысвячае маладому пакаленню. Вучні нашай трэцяй школы з цікавасцю сустракаюць кожны яе верш на старонках раёнкі. Збіраюць іх, чытаюць, вучаць, стварылі свой зборнік вершаў Г. Новік і, карыстаючыся імі, гурткоўцы саставілі нават кампазіцыю «Край мой родны, Вілейшчына».

Часты госць яна ў школах горада і раёна, дзе наладжваюцца конкурсы на лепшага чытальніка яе вершаў. Многія канкурсанты сталі дарослымі, але граматы з надпісам старшыні журы, самой паэтэсы, берагуць, як дарагую рэліквію.

Кожны новы твор Ганны Новік – багаты матэрыял для роздуму. Усе яны прасякнуты аўтарскім хваляваннем за лёс герояў.

А. ГАРЧАКОВА,

дырэктар сярэдняй школы № 3 г. Вілейкі

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий