Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Узнагароджванне пераможцаў XXV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка-асяродак нацыянальнай культуры”

0hFxLq89izA

 

Наталі Купрэвіч // Краязнаўчая газета. – 2017. – с. 2. — № 35.

Водгукі светлага слова…

Літаратурна-музычны фестываль «Светлае слова» на Вілейшчыне распачаўся: насычаны яркімі падзеямі і сустрэчамі з цікавымі людзьмі, дзецьмі і  моладдзю, усімі тымі, хто неабыякава ставіцца да роднага слова. Ён запомніцца шматлікім наведвальнікам і гасцям. З 8-га па 14-га верасня актыўна працавалі 24 інтэрактыўныя пляцоўкі. Мерапрыемствы фестывалю наведала звыш за тысячу ўдзельнікаў.

Прыгажосць беларускага Слова на бібліятэчных пляцоўках неслі слухачам вядомыя віляйчане, якія ўвесь час застаюцца адданымі роднай мове: Барыс Манцэвіч, Антаніна Гарчакова, Уладзімір Ляшкевіч, супрацоўнікі Вілейскай раённай бібліятэкі імя Ганны Новік:  Іна  Лазар, Людміла Тонкавіч, Іна Лісіца, Алена Бабарыка і інш. Слова журналіста, прадстаўніка вельмі цікавай  і ў той жа час складанай прафесіі, гучала з вуснаў  заслужанага журналіста Рэспублікі Беларусь, карэспандэнта газеты «Мінская праўда» Марыі Кузаўкінай.

У год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Вілейскай раённай бібліятэцы імя Ганны Новік  аб дзейнасці першадрукара Івана Фёдарава распавядалі старшы навуковы супрацоўнік ДУ «Вілейскі краязнаўчы музей» Вольга Коласава і сябра Саюза архітэктараў СССР Анатоль Капцюг. Наведвальнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з унікальнай выставай кніг з фондаў музея (дарэчы, усе выставы на базе бібліятэк, Цэнтра эстэтычнага выхавання працуюць да 30 верасня ўключна).

30-ое АФИША

Конкурс чытальнікаў і калектываў мастацкага чытання ў рамках фестывалю «Светлае слова»

эмблема 142 на 95

22 верасня ў будынку Цэнтра эстэтычнага выхавання прайшоў конкурс чытальнікаў і калектываў мастацкага чытання ў рамках фестывалю «Светлае слова».

У конкурсе прынялі ўдзел 38 чалавек.

500 год першай беларускай друкаванай кнігі

Менавіта друкаваная кніга стала продкам СМІ: газет, тэлебачання, інтэрнэта. Рукапісныя кнігі былі прадметам мастацтва, іх выраб патрабаваў шмат часу, і каштавалі яны на вес золата. Вынаходніцтва друкаванага станка зрабіла стварэнне кніг прасцей і танней. Кнігі цяпер маглі набыць розныя людзі рознага дастатку, таму інфармацыя стала больш даступнай.

100_2367

Выстаўка з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа “Якуб Колас: вядомы і невядомы”.

SAM_0220

   У сузор’і слынных імёнаў, якімі па праве ганарыцца беларускі народ, Якубу Коласу (Канстанціну Міхайлавічу Міцкевічу, 1882 – 1956) належыць адно з найбольш пачэсных месцаў. Класік нацыянальнай і сусветнай літаратур, непераўзыдзены мастак слова, аўтар паэтычных шэдэўраў, педагог, літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, дзяржаўны дзеяч, чалавек вялікай і шчодрай душы – такім быў Якуб Колас ва ўспрыманні сучаснікаў. Такім ён застаецца і сёння ў свядомасці беларускага грамадства, шматлікіх прыхільнікаў яго таленту. Творчасць Якуба  Коласа, 135-годдзе з дня нараджэння якога будзе святкавацца ў лістападзе 2017 года, – гэта цэлы свет, свет дзівосны, багаты і непаўторны, у якім месціцца родная зямля, народ, яго жыццё і гісторыя.

Рознакаляровыя, пушыстыя і паласатыя…

IMG-af2ad9c5574d2d4d127a0ecc332b5c15-V

   Галоўныя адзнакі нашага часу – хуткасць, зменлівасць, крэатыўнасць. Усё гэта прысутнічала ў фотакросінгу “Кніга і моладзь: даеш рух насустрач!”, які праходзіў 19 верасня ў ДУА “Вязынскі НПК д/с-СШ”.

Минуты радостного чтения “Сказка на ладони” от библиотекаря Бабарико Елены Ивановны

IMG-252602bf7a37a820bb5c14089067ef17-V

15 сентября на базе Партизанской СИБ прошли Минуты радостного чтения ” Сказка на ладони”. Ребятам ГУО “Залесский УПК детский сад -средняя школа” были прочитаны произведения белорусских авторов с элементами театрализации библиотекарем Вязынской сельской библиотеки Бабарико Еленой Ивановной. 

“Властелин cела-2017”

IMG_20170915_113635_10

9 сентября на Вилейщине прошёл районный этап республиканского семейного сельскохозяйственного проекта “Властелин Села-2017”, в котором активное участие приняли Бабарико Елена Ивановна, библиотекарь Вязынской сельской библиотеки, и Иванец Виктория, библиотекарь Партизанской сельской интегрированной библиотеки.

ЗМЕНЫ ў ПРАГРАМЕ