Да важнага мерапрыемства, якое прайшло ў мінулую суботу ў Куранцы, рыхтаваліся загадзя. Месцам правядзення свята вёскі стаў парк адпачынку, дзе ў засені высокіх дрэў добра адчуваеш сябе ў сонечны дзень. Усіх, што знайшоў час для свята (а тых, хто не знайшоў, добра разумееш: уборачная ж!) гасцінна сустракалі аформленая пад сялянскую хату сцэна, гульнёвыя пляцоўкі, атракцыёны, выставы-продажы работ нашых землякоў-умельцаў, палаткі з цацкамі і ласункамі для дзетвары… Было прадугледжана, каб на свяце цікавае і патрэбнае знайшоў для сябе чалавек любога ўзросту.
Апранутыя ў нацыянальныя касцюмы гаспадар з гаспадыняй прывіталі гасцей цёплымі словамі – і свята пачалося. Цёплыя словы віншавання і найлепшыя пажаданні знайшоў для аднавяскоўцаў старшыня Куранецкага сельвыканкама Віктар Уліцкі – чалавек, як ахарактарызавалі яго вядучыя, які можа і ў душу зазірнуць, і паспачуваць, і даць параду. Для Віктара Васільевіча за доўгія гады працы гэтая зямля стала ўжо роднай. І людзі, што жывуць і працуюць на ёй, – таксама. Читать полностью >>>