Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Время работы: с 9:00 до 18:00, выходной - воскресенье
Тел. (8-01771) 5-48-55. E-mail: raybib-vileyka@yandex.ru, obm-vil@yandex.ru

Напоўнім песняй каласы!

IMG_20190718_092736

Сонца наліло збожжавую ніву золатам, нібы перазвон гудуць на ветры цяжкія каласы. Колас да коласу галаву хіліць. Ён гатовы ўжо аддаць свой шчодры ўраджай, каб ляжаў на сталах духмяны цёплы хлеб, які сімвалізуе шчодрасць зямлі беларускай. Сабріаць яго трэба будзе ўсім працаўнікам палёў.

Зажынкі – слова цёплае і выклікае прыхільнасць да сябе. Не проста рытуал – свята правялі ў СУП “Усходні агра”.На ўрачыстым мерапрыемстве, якое адбылося на ускрайку вескі каля мехмайстэрні, кіраунікі гаспадаркі звярнуліся да працаўнікоў са словамі віншаванняў і пажаданняў.

– «Год гэты няпросты ў плане надвор’я, але, гледзячы на тых, хто сядзе за штурвал камбайна, мы ўпэўнены, што жніво пройдзе хутка і будзе прыбрана ўсё да апошняга каласка. Мы віншуем вас з пачаткам уборкі ўраджаю . Жадаем вам моцнага здороўя і поспехаў у нялегкай барацьбе «, – звярнуўся намеснік дырэктара СУП “Усходні агра” Вяжэвіч Петр Леанідавіч.

Святочны настрой стварылі культработнікі Крывасельскага сельскага дома культуры і бібліятэкі.У нацыянальных касцюмах пад прыгожыя песні і вяселы пераліу акардэона былі ўрачыста ўручаны першыя снапы будучым героям жніва-камбайнерам і кіроўцам. Важкі сноп, зроблены удзельнікамі гуртка саломапляцення “Крывасельская вяселка” быў уручаны галоўнаму аграному гаспадаркі, які традыцыйна падкідаў яго уверх на добрае надвор’е і дабрабыт.

Яшчэ доўга над палямі і вескай гучалі народныя песні. У іх апяваліся зямля-карміцелька, хлебная ніва, сялянская праца. Роўна, дакладна пад лінейку, выстраілася збожжаўборачная тэхніка, аўтатранспарт, заняты на адвозцы збожжа. А вось і яны,галоўныя героі ўборачнай страды, сабраліся разам, каб атрымаць благаславенне на найважнейшую справу сезона. Прыйшоў той час, калі хлебаробы будуць прыбіраць ураджай і атрымліваць аддачу ад таго, што зроблена за ўвесь працоўны семестр, а мы будзем падтрымліваць іх вяселымі песнямі, вершамі, байкамі. Усе настроены на атрыманне важкага каравая.

Людміла Ракецкая, бібліятэкар Крывасельскай сельскай бібліятэкі ГУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г.Новік»

Источник: http://www.peramoga.by/selo/napo-nim-pesnyaj-kalasy/

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий