Да Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, ў філіяле «Даўгінаўская сельская інтэграваная бібліятэка» 20 лютага была праведзена прэзентацыя кніжнай выставы «Скарбы беларускай кнігі» для навучэнцаў 6 – 10 класаў ДУА «Даўгінаўская сярэдняя школа ім. У.І. Слабодчыкава». Галоўнай мэтай сустрэчы стала выхаванне павагі да роднага слова і захаванне культурных традыцый.
На выставе былі прадстаўлены розныя выданні – ад класічных твораў беларускіх пісьменнікаў да сучасных літаратурных навінак. Школьнікі з цікавасцю знаёміліся з экспазіцыяй, дзе кожны мог знайсці для сябе нешта цікавае: паэтычныя зборнікі, творы класікаў беларускай літаратуры, сучасныя раманы і даведачныя выданні. Сустрэча нагадала ўсім, што мова – гэта не проста сродак зносін, а сапраўдны духоўны скарб нацыі.

20 февраля, 2026
villib 


Опубликовано в рубрике 


























