Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Блінны разгуляй у Чурлёнскай бібліятэцы

19 лютага, у чацвёрты дзень шырокай Масленіцы, які ў народзе называюць «Разгуляй», у Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшла абрадавая дзея «Блінныя пацехі», на якую былі запрошаны вучні ДУА «Чурлёнская сярэдняя школа».

Школьнікі з ахвотай акунуліся ў свет народных традыцый. Яны не толькі даведаліся пра традыцыі масленічнага тыдня, але і сталі актыўнымі ўдзельнікамі свята. Пад кіраўніцтвам бібліятэкара Пашкевіч М.У. дзеці пазнаёміліся з сакрэтамі прыгатавання галоўнага сімвала свята – бліноў. Юныя кулінары напеклі мноства румяных бліноў з самымі рознымі начынкамі, пасля чаго з задавальненнем імі ласаваліся.

Але не блінамі адзінымі… Акрамя кулінарнай часткі, праграма мерапрыемства была надзвычай насычанай. Хлопчыкі і дзяўчынкі з азартам гулялі ў народныя гульні, спаборнічалі ў кемлівасці, адгадваючы мудрагелістыя загадкі, дружна адказвалі на пытанні пазнавальнай віктарыны, прысвечанай гісторыі і традыцыям Масленіцы.

«Блінныя пацехі» сталі не толькі данінай павагі да народных традыцый, але і цудоўнай магчымасцю для дзяцей цікава і карысна правесці час і проста павесяліцца напярэдадні Вялікага пасту.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий