Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Беларуская казка – розуму падказка

13 лютага ў філіяле «Даўгінаўская сельская інтэграваная бібліятэка» прайшоў пазнавальны квіз «Беларуская казка – розуму падказка», які правялі для вучняў 2-га класа школы супрацоўнікі філіяла «Даўгінаўскі сельскі Дом культуры». Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы і фальклору, выхаванне любові да чытання праз народныя і аўтарскія кнігі.

У рамках квіза, для таго каб паглыбіць цікавасць да тэмы, загадчык філіяла Лісіца І.П. падрыхтавала тэматычную кніжную выставу «Беларускія народныя казкі». Яркія выданні прыцягнулі ўвагу юных чытачоў і далі ім магчымасць пазнаёміцца са зборнікамі, якія варта пачытаць кожнаму.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий