Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Смак беларускай мовы

11 лютага ў Ільянскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшла пазнавальная віктарына «Смак беларускай мовы», ўдзельнікамі якой сталі вучні ДУА «Ільянская сярэдняя школа імя А.А. Грымаця».

Падчас мерапрыемства юныя знаўцы беларускай мовы не толькі праверылі свае веды, але і адправіліся ў займальнае падарожжа па свеце нацыянальнай кулінарыі, дзе пазнаёміліся з традыцыйнымі стравамі беларускай кухні. Дзеці з задавальненнем адгадвалі тэматычныя загадкі, успаміналі мудрыя прыказкі і прымаўкі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, а таксама пагулялі ў цікавыя гульні «Кот у мяшку» і «Перакладчыкі».

У канцы сустрэчы бібліятэкар прачытала школьнікам легенду, якая глыбока іх кранула і нагадала пра галоўнае: нельга забываць свае карані, трэба берагчы памяць продкаў і як мага больш цікавіцца традыцыямі беларускага народа, гісторыяй роднага краю.

Мерапрыемства пакінула пасля сябе цёплыя ўражанні і разуменне таго, што родная мова і народныя звычаі – гэта і ёсць той самы «смак», які робіць нас сапраўднымі беларусамі.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий