Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Колеры дабра і міра

13 мая ў Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна “Ганарымся сімваламі нашай краіны”. Герб і флаг Рэспублікі Беларусь з дапамогай простых і зразумелых сродкаў адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял. Яны надзелены яркімі рысамі і лёгка пазнаюцца сярод усіх дзяржаўных сімвалаў сусветнай супольнасці. Дзяржаўныя сімвалы – герб і сцяг Беларусі – гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці. Аб гэтым і не толькі даведаліся удзельнікі мерапрыемства – вучні восьмага класа ДУА “Чурлёнскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”. Спелі разам гімн Рэспублікі Беларусь, Більдзюг Крысціна і Шорац Лізавета прачыталі вершы Міхася Пазнякова “Наш сцяг” і “Наш гімн”, прынялі удзел у віктарыне “У краіне “Сімволіка”, даведаліся аб гісторыі Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий