Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Калядныя сустрэчы ў Партызанскай бібліятэцы

“Калядныя сустрэчы” – так называлася вечарына, якая прайшла 8 студзеня ва ўтульнай чытальнай зале нашай бібліятэкі.
У гасцях чытачоў пабываў народны гумарыстычны калектыў Ільянскага сельскага дома культуры “Смехата”. Артысты Людміла Тонкавіч, Ірына Івашынка, Вячаслаў Альшэўскі, Таццяна Сяляўка, Валянціна Яцэвіч парадавалі гледачоў сваімі песнямі, гумарыстычнымі інсцэніроўкамі, яны ўзнімалі настрой, дорачы хвілінкі весялосці. У сваю чаргу ўсе прысутныя сустракалі артыстаў гарачымі апладысментамі. На некаторы час усе забыліся аб сваіх клопатах і павесяліліся ад душы!

 


Добрая песня нараджаецца з паэзіі. Таму чытачам прапанавана была сустрэча з зямлячкай, паэтэсай Нінай Агейчанка (Вараўка), якая павіншавала прысутных са святамі, пачытала свае творы, падаравала зборнікі сваіх твораў бібліятэцы і аматарам паэзіі.
Аўтар кнігі вершаў «Мой мир».
Намінант прэміі Паэт-2020, узнагароджаная медалём Івана Буніна, намінант прэміі «Наследие».
У бліжэйшы час творы будуць выдадзеныя ў томе альманаха “Анталогія рускай паэзіі 2021”.
Свае любімыя песні праспявала бібліятэкар Вікторыя Кулеш.
Так святочна прайшлі «Калядныя сустрэчы”, удзельнікі якіх не толькі сустрэліся, пагаварылі, пажартавалі, але наогул цікава і добра правялі разам час. А вам некалькі фотафактаў у ленту!

Майхерская Г.І.

 

 

 

 

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий