Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

ПАЛАЖЭННЕ аб прафесійным конкурсе “Бібліятэка песнярам…”

ПАЛАЖЭННЕ

аб прафесійным конкурсе “Бібліятэка песнярам…”

на лепшую арганізацыю выставы да юбілеяў беларускіх пісьменнікаў

(140-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, 110-годдзе Максіма Танка,

105-годдзе Янкі Брыля і Пімена Панчанкі, 95 год з дня нараджэння Алеся Адамовіча і г.д.)

 

Агульныя палажэнні:

  1. Заснавальнік і арганізатар конкурсу – ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік”.
  2. Метадычнае кіраўніцтва конкурсам ажыццяўляе аддзел бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік”
  3. Данае палажэнне вызначае мэты, задачы, парадак арганізацыі і правядзення конкурсу.
  4. Палажэнне апублікавана на сайце ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік” (www.villib.by).

Мэты конкурсу:

  • павышэнне прэстыжу бібліятэкі як сучаснага інфармацыйнага і культурнага цэнтра;
  • стымуляванне прафесійнага майстэрства бібліятэкараў;
  • павышэнне якасці абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк.

 

Задачы конкурсу:

  • прыцягненне ўвагі да чытання твораў беларускіх пісьменнікаў пры дапамозе якаснага раскрыцця інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі;
  • выяўленне наватарскага вопыту работы бібліятэк па выкарыстанні нетрадыцыйных форм бібліятэчнай выставы, распаўсюджванне яго сярод бібліятэк раёна;
  • стымуляванне чытацкай актыўнасці карыстальнікаў;
  • актывізацыя выставачнай дзейнасці ў бібліятэках;
  • ацэнка эфектыўнасці бібліятэчнай выстаўкі, ступені творчага патэнцыялу і прафесійнага майстэрства бібліятэкараў.

 

Тэрмін правядзення

Конкурс праводзіцца на працягу лютага 2022 года. Члены аргкамітэта (журы) наведаюць бібліятэкі на працягу месяца.

Удзельнікі конкурса абавязкова падаюць у аддзел бібліятэчнага маркетынгу фотаздымкі выставы (дадаткова можна падаць і тлумачальную запіску да выставы).

Матэрыялы высылаюцца да 3 лютага 2022 года на адрас электроннай пошты:  OBMVILEYKA@yandex.by

 

Патрабаванні і ўмовы правядзення конкурсу

  • Бібліятэкі-ўдзельнікі самастойна вызначаюць змест, назву і форму выставы.
  • У конкурсе бяруць удзел Цэнтральная раённая бібліятэка, гарадскія філіялы і сельскія бібліятэкі.

Крытэрыі ацэнкі:

 максімальнае раскрыццё фонда бібліятэкі па тэме для самастойнага пошуку і выбару неабходных дакументаў карыстальнікамі;

 інавацыйны характар, арыгінальнасць і дызайн мастацкага афармлення выставы;

 нестандартнае, цікавае рашэнне афармлення: каляровае рашэнне, аксэсуары (знакавыя, прадметныя, мастацкія аксэсуары, дэкаратыўныя элементы, прыродныя матэрыялы, ілюстрацыі  і інш.);

 інфармацыйная напаўняльнасць: наяўнасць дастатковай колькасці загалоўкаў (надпісаў), цытат, выкарыстанне раздатачных матэрыялаў;

 спалучэнне традыцыйных і новых тэхналогій у папулярызацыі кнігі.

Арганізацыйны камітэт і вынікі конкурсу

  1. Склад арганізацыйнага камітэта:

Пацко Мікалай Мікалаевіч – дырэктар ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік”.

Аўласовіч Галіна Мікалаеўна –  намеснік дырэктара ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік”.

Лазар Іна Анатольеўна – загадчык  аддзела бібліятэчнага маркетынгу.

Бохан Вікторыя Яўгенаўна – метадыст 2 катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынгу.

Сялюн Дзіяна Мікалаеўна – метадыст 2 катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынгу.

 

2.Арганізацыйны камітэт вызначае пераможцаў конкурсу.

3.Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца на нарадзе бібліятэчных работнікаў у сакавіку.

  1. Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прэміямі.
  2. У конкурсе вызначаюцца 3 пераможцы (1-е, 2-е, 3-е месцы). Па рашэнні арганізацыйнага камітэта могуць прысуджацца заахвочвальныя прэміі.
  3. Інфармацыя пра найлепшыя кніжныя выставы будзе размешчана на сайце ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік” (www.villib.by).
  4. Удзел у конкурсе АБАВЯЗКОВЫ.
Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий